Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

30.09.2013

Традыцыі харчавання – гэта важнейшая частка культуры народа. Менавіта ў іх найбольш яскрава і выразна захоўваюцца яго этнічныя асаблівасці. Многія, вельмі многія стравы мінулага могуць стаць упрыгажэннем нашага стала, зрабіць сучаснае меню больш разнастайным і карысным. У семежаўскай народнай кухні ёсць такая асаблівасць.
Самабытнасць і адметнасць традыцый гэтага мястэчка зацікавіла навукоўцаў. Па ініцыятыве Капыльскага райвыканкама ў 2012 годзе ў Семежава была запрошана этнаграфічная экспедыцыя, якая вывучала адметнасць мясцовай традыцыйнай кухні. На працягу двух тыдняў па спецыяльна падрыхтаваным апытальніку праводзіўся збор палявога этнаграфічнага матэрыялу па традыцыях народнага харчавання мясцовых жыхароў. Было апытана звыш шасцідзесяці чалавек сталага ўзросту. Яны расказалі пра асаблівасці мясцовых страў, спосабы іх прыгатавання, святочна-абрадавыя стравы, аб прадметах, якія выкарыстоўваліся для прыгатавання ежы. Дзякуючы навукоўцам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта семежаўскай кухні і былі падрыхтаваны і апрацаваны матэрыялы для кнігі “Народная кухня Семежава”, у якой змешчаны артыкулы палявых этнаграфічных даследаванняў па традыцыйнай культуры харчавання. Фундатарам серыі выступае Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, і апублікавана яна ў рамках праекта “Жывая гісторыя майго краю”.
У ДУА “Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа” адбылася прэзентацыя краязнаўчага выдання “Народная кухня Семежава”. Вядучымі мерапрыемства былі дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Таццяна Серая і загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы Ірына Пятровіч.
Перад тым, як запрошаныя на прэзентацыю кулінарнай кнігі госці і мясцовыя жыхары запоўнілі актавую залу, прысутным было прапанавана, так бы мовіць, на ўласным вопыце пераканацца, што кулінарныя вынаходніцтвы семежаўскіх гаспадынь сапраўды непаўторныя і арыгінальныя. Давялося паспрабаваць усё: і знакамітую саладуху, і бурачны квас з грыбамі, і аўсяны кісель, і асаблівыя дранікі, і бульбяное пюрэ з макам, і юху – нешта сярэдняе паміж супам і кашай.
Пасля з цікавым і пранікнёным словам выступіла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Марыя Стружко, падкрэсліўшы, што выхад кнігі пра кухню Семежава – гэта яшчэ адна значная падзея, як і абрад “Калядныя цары”, што праславіўся на ўвесь свет і ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, як і тэхніка закладнога ткацтва, што занесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Марыя Іванаўна адзначыла, што трэба захоўваць гэтую багатую спадчыну.
Са словамі ўдзячнасці выступіла старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова. Яна падкрэсліла вялікую значнасць семежаўскіх традыцый.
– На прыкладзе Семежава аб’яднанне будзе знаходзіць яшчэ больш такіх цудаў, бо гэтыя традыцыі – гісторыя нашай краіны, – сказала Валерыя. – Калі дабавіць да “Калядных цароў” і семежаўскага ткацтва яшчэ і народную кухню, то можна смела ствараць у вёсцы аграэкатурызм, які будзе карыстацца вялікім попытам сярод прыезджых.
Кіраўнік экспедыцыі, загадчык кафедры БДУ, дацэнт Тадэвуш Навагродскі, які з’яўляецца адным з аўтараў кнігі, прывёў прысутным некаторыя прыклады, якія не сустракаюцца ў культуры іншых вёсак, і выказаў вялікую падзяку жыхарам Семежава за іх цярпенне, за тое, што яны гадзінамі распавядалі не толькі аб рэцэптах кухні, але і пра жыццёвы ўклад, традыцыі застолля, народны этыкет і інш.
– Калі мы даследуем усе рэгіёны, тады і будзем ведаць – якая яна, наша беларуская кухня! – адзначыў Тадэвуш Антонавіч, а напрыканцы дадаў: – Не прадавайце бацькоўскі дом – гэта наша спадчына.
Выступіць запрасілі саміх носьбітаў інфармацыі кулінарных рэцэптаў, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі, – гэта жыхары “кулінарнай” вёскі Валянціна Міхайлаўна Кіеня, Галіна Іванаўна Войцік, Іван Іванавіч Леаненя, Надзея Уладзіміраўна Рамашка. З хваляваннем перад гледачамі яны расказалі пра сябе і аб тым, якія стравы звычайна прысутнічаюць на іх стале. У знак удзячнасці за дапамогу выступаючым і ўсім, хто знаходзіўся ў зале, былі ўручаны кнігі.
Выданне ўбачыла свет дзякуючы ўдзелу ў праекце і маючы вялікую фінансавую падтрымку прадстаўніцтва асацыяцыі народных універсітэтаў Германіі. Рэалізатар праекта “Жывая гісторыя краю” Галіна Верамейчык расказала аб значнасці кнігі ў гісторыі роднага краю. У дакладзе прагучала прапанова зацікавіць мясцовую ўладу, індывідуальных прадпрымальнікаў адчыніць кафе ці рэстаран, каб турысты і жыхары іншых населеных пунктаў змаглі пазнаёміцца з семежаўскай кухняй. Гэта таксама важны элемент развіцця экатурызму. Удзячнасць выказаў дырэктар ДУА “Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа” Сяргей Апон. Ён паведаміў, што ў школе абавязкова створаць факультатыў, прысвечаны семежаўскай культуры.
– Гэта важны дзень для нас, – адзначыў ён. – Выхад кнігі – не толькі свята, але і памяць, якая застанецца і вусна, і пісьмова. Мы, больш маладыя мясцовыя жыхары, пастараемся гэту традыцыю прадоўжыць.
Напрыканцы дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько выказаў словы ўдзячнасці ўсім прысутным, арганізатарам мерапрыемства і самім аўтарам выдання. Ён адзначыў, што гэта свята для пажылых жыхароў вёскі вельмі адметнае. І сустракаць гасцей семежаўцы ўмеюць і любяць.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Царкова ўручыла гасцям буклеты з рэцэптамі “Традыцыйныя стравы Семежава”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы