Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

21.10.2013

У гімназіі №1 г. Капыля адбылася сустрэча з маці, чые сыны годна нясуць тэрміновую службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Арганізатары мерапрыемства, якімі сёлета выступілі Капыльскі ваенны камісарыят, райкам ГА “БРСМ”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, штогод прытрымліваюцца гэтай добрай традыцыі, якая прымеркавана да Дня маці. У зале навучальнай установы для запрошаных быў прадэманстраваны фільм, які расказваў пра баявую моц беларускай арміі, сучасную тэхніку, што знаходзіцца на ўзбраенні. Многія жанчыны са слязамі на вачах сачылі за відэасюжэтам, хутчэй за ўсё ўзгадваючы пра сваіх сыноў. Пра святкаванне Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці, ролю сям’і ў выхаванні дзяцей расказалі Благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны і настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы іерэй Павел Брагін. Матулям, якія завіталі на сустрэчу, словы ўдзячнасці ваеннага камісара Капыльскага раёна за выхаванне сыноў агучыў яго намеснік, начальнік мабілізацыйнай групы, маёр Сяргей Маргалік. Ён падкрэсліў, што гэта свята, як і сама сустрэча, — пацвярджэнне глыбокай павагі і пакланенне перад святасцю ролі маці — сімвала любові, шчодрасці сэрца, самаадданасці і працавітасці. Са свайго боку ваенны камісарыят робіць усё для таго, каб бацькі дачакаліся сваіх сыноў моцнымі як маральна, так і фізічна. Днямі на адрас райваенкамата прыйшлі Падзякі камандзіраў вайсковых часцей, дзе служаць капыльскія юнакі. Пад шчодрыя апладысменты прысутных іх атрымалі маці Максіма Несцера, Аляксандра Галузы, Дзмітрыя Грыбка, Аляксандра Карпялені, Максіма Шульгі з г. Капыля, Віталя Чыгіра, Арцёма Барынава з аг. Цімкавічы, Аляксандра Выскваркі, Іллі Наяровіча, Аляксандра Сінкевічуса з аг. Жыліхава, Івана Плахоцкага з в. Гразавок, Юрыя Максімава з в. Праснакі, Дзяніса і Яўгена Квяткоўскіх з в. Дусаеўшчына. Выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вікторыя Шостак уручыла жанчынам кветкі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы