Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

23.10.2013

Рэспубліканская грамадская культурная акцыя “Дарогамі вызваліцеляў” пройдзе ў 2013-2014 гадах і будзе прымеркавана да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 23 верасня 2013 года ў г. п. Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Там прайшла абласная грамадска-палітычная акцыя “Парад Пераможцаў”, святочнае шэсце з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, урачысты мітынг, ускладанне кветак, выступленне роты пачэснага каравула УА “Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь”, акцыя “Марш міру”, спартыўныя спаборніцтвы і святочны канцэрт. 26 верасня падобная ўрачыстасць адбылася і ў г. п. Хоцімск Магілёўскай вобласці. Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі, запланаваны таксама ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску.
Чакаецца правядзенне ўрачыстых сходаў і святочных канцэртаў, запланаваны прыёмы і ўшаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тэматычныя сустрэчы пісьменнікаў у воінскіх часцях, працоўных калектывах, навучальных установах і бібліятэках. У планах — адкрыццё новых мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў, абеліскаў у гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама рэканструкцыя раней устаноўленых. Пройдуць лекцыі, конкурсы, мастацкія пленэры, выставы, канцэрты прафесійных і самадзейных калектываў, патрыятычныя акцыі навучэнскай моладзі, “Зорныя паходы” па месцах баявых дзеянняў падчас правядзення аперацыі “Баграціён” з прывядзеннем у парадак месцаў пахаванняў, турыстычныя злёты моладзі.
Значны ўдзел у акцыі прымуць актывісты грамадскага аб’яднання “БРСМ”, якім таксама запланавана шэраг тэматычных мерапрыемстваў.
Шырокая падрыхтоўчая работа да святкавання 70-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе праве-дзена і на тэрыторыі Капыльскага раёна. Падчас рэспубліканскай акцыі “Дарогамі пераможцаў” пройдуць мерапрыемствы ва ўсіх установах адукацыі, сельскіх клубах і дамах культуры, бібліятэках і музеях. У падрыхтоўцы да святкавання будуць задзейнічаны актывісты ГА “БРСМ” і РГА “Белая Русь”, раённага Савета ветэранаў, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў і г. д.
Сярод запланаваных мерапрыемстваў выставы, канцэрты і міні-віншаванні, акцыя па добраўпарадкаванні і ўборцы мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, вечар памяці паэта-земляка Аляксея Коршака “Радзіме радок і жыццё”, паэтычны спектакль “Спытай калі-небудзь у траў”, заключны канцэрт раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Няхай памяць гаворыць…”, экскурсійна-турыстычны маршрут “Сцежкамі мужнасці” і многае іншае.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы