Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

04.11.2013

Сваё прафесійнае свята 29 кастрычніка адзначылі супрацоўнікі Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З года ў год калектыў службы якасна выконвае галоўную задачу — забеспячэнне надзейнай аховы аб’ектаў па складзеных дагаворах, раскрыццё злачынстваў і ахова грамадскага парадку ў зонах і на маршруце патрулявання.У штаце аддзялення сёння працуе 64 чалавекі, з якіх 15 — міліцыянеры, 49 — вольнанаёмныя работнікі. Супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы “на выдатна” нясуць сваю службу, за што неаднаразова былі адзначаны ў ліку лепшых сярод аналагічных аддзяленняў аховы Мінскай вобласці. Такія высокія паказчыкі невыпадковыя: калектыў пастаянна праводзіць трэніроўкі, у тым ліку сумесныя вучэнні са спецыялістамі аддзела па надзвычайных сітуацыях і нарадамі міліцыі.За 9 месяцаў бягучага года супрацоўнікі аддзялення здзейснілі 526 выездаў па сігнале “Трывога”, з іх 52 — на спрацоўванне трывожных кнопак, падчас якіх затрымана 15 парушальнікаў. За бягучы год службай раскрыта 5 крымінальных спраў, з іх дзве — з выкарыстаннем службовага вышуковага сабакі. Таксама супрацоўнікамі аддзялення затрымана 192 пешаходы-парушальнікі і перададзены работнікам аддзялення ДАІ для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.“За 61 год існавання сістэмы аховы служба прайшла няпросты і дастойны шлях, — сказаў падчас віншавання калектыву, ветэранаў службы са святам начальнік Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы Аляксандр Кісялёў. — Сёння Дэпартамент аховы — гэта залог грамадскай стабільнасці, устойлівага развіцця краіны, здароўя і спакою нашых жыхароў. У барацьбе са злачыннасцю, часта рызыкуючы сваім жыццём, вы не раз даказвалі вернасць грамадзянскаму доўгу, вернасць прысязе. Упэўнены, вы здольны выканаць любыя пастаўленыя перад вамі задачы!” Словы ўдзячнасці за прафесіяналізм і годнае выкананне сваіх абавязкаў прагучалі таксама ад намесніка начальніка Капыльскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўніка Уладзіміра Рудакоўскага.Пасля афіцыйнай часткі віншаванні з прафесійным святам асабіста ад Аляксандра Кісялёва атрымалі і супрацоўнікі аддзялення, якія знаходзіліся непасрэдна на баявым пасту.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы