Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

11.11.2013

На працягу тыдня сотні праваслаўных горада і раёна спяшаліся ў Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля, каб прыкласціся да іконы Божай Маці “Суцяшэнне”, папрасіць у Дзевы Марыі міласці, дапамогі і аховы. Пра яе цудадзейнасць вядома даўно. І маленькі цуд адбыўся, калі апоўдні ў нядзелю, пасля Боскай Літургіі і прычасці, каб здзейсніць Хрэсны ход вакол г. Капыля, ікону вынеслі з царквы. Шэрае, пахмурнае неба адразу праяснілася, і з-за хмар паказалася сонца…З вялікай святыняй пад перазвон праваслаўныя прайшлі ад царквы па ўсёй кальцавой дарозе. На працягу шэсця вернікі спявалі царкоўныя песнапенні, а Благачынны цэркваў Капыльскай акругі, протаіерэй Сергій Чарны, настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Васільчыцы, іерэй Андрэй Гладкі ўсім сустрэчным выгуквалі радаснае: “Святая Дзева Марыя, малі Бога пра нас!”На кожным перакрыжаванні дарог Хрэсны ход спыняўся, і святары чыталі Евангелле, благаслаўлялі крыжам і акраплялі прысутных святой вадой. За чатыры гадзіны вернікі, сярод якіх было шмат людзей паважанага ўзросту, пераадолелі больш за 11 кіламетраў, пасля чаго ікону Божай Маці “Суцяшэнне” даставілі ў Спаса-Узнясенскі храм. Айцец Сергій павіншаваў усіх са святам і падзякаваў за малітву, стараннасць. “Няхай Гасподзь дае дабрабыт вашым сем’ям, добрае здароўе, а гораду нашаму — росквіт,” — сказаў ён напрыканцы Хрэснага ходу.А ўжо ў панядзелак у Спаса-Узнясенскім храме адбылася саборная Боская Літургія з удзелам настаяцеляў храмаў Капыльскай акругі. Пасля гэтага ікона Божай Маці ад-правілася ў Свята-Благавешчанскі Лядзенскі манастыр.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы