Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

02.12.2013

 У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе ён нарадзіўся, вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа. Бо тут заўсёды светла і добра, ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога… У сярэдзіне лістапада супрацоўнікі раённага Цэнтра традыцыйнай культуры сумесна з Капыльскім сельвыканкамам арганізавалі свята вёскі ў аграгарадку Мажа. Да яго рыхтаваліся загадзя, у тым ліку і мясцовыя жыхары, якія пастараліся зрабіць сваю вёску чыстай і добраўпарадкаванай, з прыгожымі кветнікамі, каб па ёй было не толькі прыемна прайсці ці праехаць, але і ўтульна жыць.Адкрываючы свята, старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка пажадала аднавяскоўцам здароўя, дабрабыту, удачы. І зрабіла невялікі экскурс у гісторыю вёскі.Свята вёскі — гэта перш за ўсё свята для людзей, якія жывуць тут. Сярод іх нямала ветэранаў вайны і працы, амаль усё жыццё якіх было звязана з роднай зямлёй. Шэсць дзясяткаў гадоў жыве ў Мажы Вера Іосіфаўна Чаркас — яна прыехала сюды ў 1953 годзе з Брэсцкай вобласці. А вось Галіна Паўлаўна Татарынчык нарадзілася і вырасла ў Мажы, тут прайшло і яе працоўнае жыццё. Гэта адны з самых старэйшых жыхарак вёскі. З вялікім хваляваннем узгадвала Галіна Паўлаўна пра гады сваёй маладосці, пра ўсе нягоды, якія давялося ёй перажыць. Не менш запамінальным быў аповед і Ганны Рыгораўны Нікалаені, дзяцінства якой прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны. Урэзалася ў памяць жанчыны, як немцы ўвайшлі ў вёску і засталіся там амаль на тры доўгія гады акупацыі. “Было голадна, холадна і страшна, — успамінае Ганна Рыгораўна. — Асабліва палохалі шыбеніцы, што былі пастаўлены фашыстамі і іх паслугачамі ў Капылі”.Хвілінай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць жыхароў в. Мажа, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узгадалі імёны тых ветэранаў, хто і сёння жыве ў вёсцы — Васіля Сцяпанавіча Дзенісенку, Фларыяна Антонавіча Сапешку, Іосіфа Вікенцьевіча Буку. Асаблівыя, надзвычай шчырыя словы ў адрас паважаных людзей сталага ўзросту, якія сваёй стараннай працай стваралі сённяшні дзень вёскі, знайшла старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з Дусаеўшчына” Часлава Феліксаўна Грыгаровіч, якая ад імя ўсіх ветэранаў і працаўнікоў суседняга сельгаспрадпрыемства павіншавала прысутных са святам вёскі і Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.Кожны на гэтай зямлі  лічыцца патомным хлебаробам, рабочым, за кожным прозвішчам стаіць свая біяграфія, свой лес. Праца ў вёсцы — аснова жыцця. На свяце былі адзначаны тыя, кім па праве можна ганарыцца, хто працуе і працаваў у полі і на ферме, вырошчваў і вырошчвае хлеб, уносячы крупінку свайго сэрца ў гэтую нялёгкую справу. Гэта Анатоль Іосіфавіч Лазюк, Уладзімір Мікалаевіч Пупейка, Ядвіга Канстанцінаўна Чаркас, Марыя Пятроўна Новік, Галіна Рыгораўна Жулкоўская, Кацярына Віктараўна Шапашнік. Менавіта ім адрасаваў словы ўдзячнасці і самыя лепшыя пажаданні кіраўнік ААТ “Мажа-Агра” Мікалай Гурыновіч.Шчырыя словы прызнання гучалі ў гэты дзень у адрас ветэранаў педагагічнай нівы — Ліліі Пятроўны Маргелавай, Алімпіяды Рыгораўны Дарашук, Галіны Аляксандраўны Зяньковіч — з вуснаў іх больш маладых калег — работнікаў ДУА “Мажскі ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа”.У вёсцы Мажа сёння пражываюць 17 сем’яў, дзе выхоўваюць па тры і болей дзяцей. Сярод іх тры сям’і, дзе знайшлі прытулак і любоў не толькі родныя, але і прыёмныя дзеткі. Марына і Яўген Косач, Віктар і Алена Зялёнка, Софія Адарыч любяць прыёмных малых, як сваіх уласных і імкнуцца падарыць ім усю цеплыню сваіх сэрцаў. А вось Таццяна Чумак, якая нарадзіла і разам з мужам Дзмітрыем выхоўвае чацвёра дзяцей, носіць пачэсную ўзнагароду — ордэн Маці. Самыя сардэчныя словы віншавання і ўдзячнасці за іх нястомныя штодзённыя клопаты выказала шматдзетным маці старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук і ўручыла некалькі падарункаў.Нараджэнне новага чалавека — гэта заўсёды светлая падзея ў жыцці. У гэтым го-дзе ў аграгарадку Мажа нарадзілася пяцёра немаўлят. Самы юны з іх — Фларыян Карпучок, які з’явіўся на свет 17 кастрычніка.Вялікая радасць як для віноўнікаў урачыстасці, так і для іх блізкіх — святкаванне вясельных юбілеяў. Сёлета ў Мажы такіх пар аж чатыры. Анатоль і Ірына Пяткевічы пражылі разам 15 гадоў (шкляное вяселле), сярэбранае вяселле адзначылі Генадзь і Ірына Літвінкі, 30 гадоў разам жывуць Уладзімір і Алена Савіцкія, а вось для Станіслава Канстанцінавіча і Ніны Іосіфаўны Лукашэвічаў гэты дзень аказаўся ўдвая ўрачыстым: менавіта 16 лістапада 50 гадоў таму яны ўзялі шлюб. Гарачымі апладысментамі віталі ўсе прысутныя на сцэне раённага Цэнтра традыцыйнай культуры так званых “вясельных” юбіляраў. У кароткім інтэрв’ю з віноўнікамі ўрачыстасці толькі некалькі пытанняў: “Якім было ваша знаёмства? Якія пачуцці вы пранеслі праз гады?” А затым, як і шмат гадоў таму, загучаў вальс для маладых…Цудоўным аздабленнем свята такога кшталту звычайна становіцца выстава творчасці мясцовых майстроў. Не стала выключэннем і мерапрыемства, пра якое ідзе расказ. У фае раённага Цэнтра традыцыйнай культуры былі прадстаўлены цудоўныя вырабы з бісеру, аб’ёмнае арыгамі, вышытыя карціны, кошыкі, прыгожа аформленыя стравы, нават звычайныя пластыкавыя бутэлькі ў руках майстра сталі матэрыялам для цудоўных работ. Асобна хочацца спыніцца на вырабах, якія прапануе нядаўна створаная ва УА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” бізнес-кампанія “Эргана”. На міні-выставе яе прадукцыі госці свята маглі пабачыць дзіцячыя карнавальныя касцюмы і камплекты рабочага адзення, пасцельную бялізну, прыгожыя сурвэткі, прыстасаванне для аховы жаночага абутку ад сцірання пры кіраванні аўтамабілем — так званы “аўтаабцасік”, тратуарную плітку і бардзюры, малыя архітэктурныя формы і інш. І ўсё гэта можна купіць па даволі прымальным кошце.Магчымасць падзякаваць майстрам за атрыманае падчас прагляду выставы задавальненне з’явілася падчас самога свята. Шчырыя апладысменты гледачоў былі адрасаваны ў гэты дзень Ірыне Новік, Віктару і Наталлі Валогам, Розе Жукоўскай, якая, дарэчы, у гэты дзень святкавала  свой  дзень  нараджэння. Удзячнасць глядзельнай залы была адрасавана і яшчэ адной, надзвычай захопленай творчасцю асобе — Ядвізе Малевіч, самадзейнай паэтцы, члену літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”, якая пазнаёміла жыхароў аграгарадка са сваімі вершамі.Слова “творцы” цалкам характарызуе сем’і Касабуцкіх, Данілевіч, Аўхімовіч, падворкі якіх па выніках конкурсу былі прызнаны лепшымі, а таксама Ніну Канстанцінаўну Сапешку, Ніну Уладзіміраўну Сапешку, Галіну Рыгораўну Жукоўскую – лепшых кветкаводаў аграгарадка.Усе жыхары Мажы, пра якіх ішла размова ў гэтым матэрыяле, атрымалі не толькі самыя шчырыя словы прызнання ў свой адрас, але і каштоўныя падарункі. “Сёння мы адзначылі шмат паважаных людзей нашага аграгарадка, — сказала ў заключным слове старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка. — Аднак яшчэ многія і многія аднавяскоўцы вартыя ўвагі і пашаны. Таму традыцыя правядзення свята вёскі будзе мець свой працяг”.А свята спявала і весялілася. І ў гэтым была вялікая заслуга народнага жаночага вакальнага ансамбля раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько ў складзе Вольгі Жукоўскай, Святланы Броўкі, Таццяны Максіменкі, Кацярыны Мялешкі, Ліліі Чарнушэвіч, салістаў Вольгі Даманскай, Вячаслава Курчыка, Юрыя Апановіча, майстра гумарыстычных маналогаў Вольгі Ліс, юных навучэнцаў Мажскай школы. Яны радавалі ўсіх рознымі цікавымі выступленнямі і душэўнымі песнямі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы