Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

05.12.2013

Прадстаўнікі маладзёжнага руху Капыльшчыны прынялі ўдзел у абласным турніры па боўлінгу, які 27 лістапада адбыўся ў адным са сталічных боўлінг-клубаў. Гэта мерапрыемства паставіла яркую кропку ва ўшанаванні маладых лідараў уборачнай кампаніі-2013 у рамках штогадовайакцыі “Маладая Міншчына — за ўраджай!”
Усяго ў спаборніцтвах па боўлінгу прынялі ўдзел каля 20 каманд. Капыльшчыну прадстаўлялі працаўнікі ф-ла “Лакнея” — камбайнер Аляксей Петрулёў і вадзіцель Дзмітрый Ткач, а таксама в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вікторыя Шостак, галоўны бухгалтар райкама Настасся Гірко. Узначаліў каманду старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі. Маладыя людзі атрымалі цудоўную магчымасць адпачыць ад штодзённай працы, пазнаёміцца са сваімі калегамі з іншых раёнаў Міншчыны. Многія гулялі ў боўлінг упершыню, але нягледзячы на гэта, выканаўшы некалькі ўдалых страйкаў, змаглі паказаць добрыя вынікі.
Як расказала Вікторыя Шостак, турнір адбыўся па ініцыятыве Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Яго мэта — прыцягненне сельскай працуючай моладзі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыя дзейнасці ГА “БРСМ”, а таксама ўдасканаленне форм і метадаў работы з моладдзю.
На працягу ўборачнай кампаніі прафсаюзы вобласці падтрымлівалі і ўшаноўвалі моладзь, занятую на ўборцы і адвозцы збожжавых. У гэты дзень таксама адбылося ўшаноўванне пераможцаў акцыі — камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў грашовыя прэміі і Дыпломы. Абласным камітэтам ГА “БРСМ” былі ўзнагароджаны і лідары боўлінг-турніру.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы