Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Трымаць словы i абяцаннi

16.12.2013

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка ў мінулую сераду наведаў Капыльскі раён. Рабочая паездка спікера была арганізавана ў рамках работы міжведамаснай рабочай групы па вывучэнні стану работы дзяржаўных органаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама па аналізе і вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем насельніцтва. Напачатку Уладзімір Паўлавіч пракаменціраваў журналістам вынікі рэспубліканскай нарады, якая прайшла з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 10 снежня і была прысвечана праблемным пытанням будаўнічай сферы. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што пасля нарады, размаўляючы з людзьмі, ён чуў водгукі аб тым, што гэтыя пытанні наспелі, і сапраўды трэба наводзіць парадак у будаўнічай галіне, а ўлада павінна стрымліваць свае словы і абяцанні. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў: “Вось мы паглядзелі будаўніцтва 16-кватэрнага дома, які ўзводзіцца ў Капылі за кошт бюджэтных сродкаў для льготнай катэгорыі насельніцтва: дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Тэрмін яго здачы – снежань бягучага года. Практычна дом падрыхтаваны, але вельмі многа недаробак”. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што такія дапрацоўкі заўсёды патрабуюць дадатковых грошай: або з бюджэту, або за кошт арганізацыі. “А гэтыя грошы можна было накіраваць на павышэнне зарплат тым жа самым будаўнікам, на набыццё новага абсталявання, транспартных сродкаў”, — сказаў ён. Таксама спікер падкрэсліў: “Галавацяпства, бескантрольнасці, безадказнасці на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад муляра, плітачніка, прараба, брыгадзіра і тых, хто гэта будаўніцтва кантралюе, быць не павінна”. Гаворачы пра маніторынг работы органаў выканаўчай улады па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ў Капыльскім раёне работа са зваротамі грамадзян наладжана на належным узроўні. Падчас сустрэч з людзьмі выяўлена, што даволі няблага працуе гандаль. Насельніцтва адзначала, што асартымент даволі шырокі, ёсць культура абслугоўвання, рамантуюцца гандлёвыя кропкі. Таксама Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што па водгуках людзей, урачы добра адносяцца да пацыентаў, няма праблемы чэргаў. “Паліклініка працуе ў дзве змены, а вось што датычыцца забеспячэння ўрачамі – тут вялікае пытанне. На сёння няма афтальмолага, оталарынголага, рэабілітолага, фізіятэрапеўта, фтызіятра. Значыць, сёння практычна кожны ўрач працуе на паўтары стаўкі”, — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Па меркаванні спікера, гэта недапрацоўка абласнога ўпраўлення аховы здароўя і раённых улад, бо раней у раён накіроўваліся спецыялісты, але гэтыя кадры не ўтрымалі. Ёсць пытанні і па матэрыяльна-тэхнічнай базе, у тым ліку па абсталяванні і транспарце. “Будзем гэтыя пытанні браць на кантроль”, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. У рамках маніторынгу старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме, у якім прыняў удзел і дэпутат парламента па Капыль-скай выбарчай акрузе №66 Анатоль Бойка. Гаворачы пра прыём грамадзян, Уладзімір Паўлавіч адзначыў: “Я б не сказаў, што мясцовыя органы ўлады не вырашаюць пытанні. Работа пастаўлена на ўзроўні. Але асобныя людзі ўжо пабывалі ў розных інстанцыях. Вось больш высокая — прыехала сюды. Чаму б не пайсці? Па ўсіх пытаннях мы даём тлумачэнні, нешта вырашаем, нешта бяром на кантроль”. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сістэмных зваротаў, якія б сведчылі, што ўлада не працуе па некаторых напрамках, няма. Людзі звярталіся з рознымі пытаннямі, якія былі звязаны з працаўладкаваннем, абменам і забеспячэннем жыллём, капітальным рамонтам і г. д. Прычым не было наплыву скаргаў, звязаных з работай ЖКГ на дадзены момант. “Гэта радуе. Падрыхтаваліся: цяпло ёсць, дарогі расчышчаны. Значыць улада працуе ў гэтым напрамку”, — адзначыў спікер.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы