Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На лыжных трасах Капыля

11.02.2014

У раёне ўпершыню адбыліся алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па лыжных гонках. Гэта стала магчымым дзякуючы снегападам, якія прайшлі ў сярэдзіне студзеня. На крутыя капыльскія трасы выйшлі 96 спартсменаў з васьмі раёнаў Міншчыны.
Планавалася, што спаборніцтвы пройдуць у два этапы: у першы дзень — гонка каньковым і ў другі — класічным ходам. Але капрызы нябеснай канцылярыі ўнеслі карэктывы ў ход турніру…
З-за нізкай тэмпературы, моцнага і калючага ветру судзейская калегія вырашыла скараціць у два разы дыстанцыю і ў юнакоў, і ў дзяўчат. Пяцікіламетровая траса, якую пераадольвалі лыжнікі 1996-97 гадоў нараджэння, далася нялёгка юным спартсменам. Многія адзначалі, што на хаду замярзалі рукі, твар, зусім па-іншаму працавалі ногі. Тым не менш, фінішавалі ўсе стартаваўшыя спартсмены. Самым хуткім аказаўся Глеб Трусаў з Барысаўскага раёна. А вось другі і трэці час паказалі капыляне Антон Смольскі і Павел Паплаўскі. У дзяўчат гэтай узроставай групы на дыстанцыі 3 км мацнейшай стала наша зямлячка Наталля Ібель. Другое месца — у Кацярыны Талочка з Лагойскага раёна і трэцяе — у Аліны Заянчкоўскай, прадстаўніцы Плешчаніцкай школы алімпійскага рэзерву.
Юнакі 1998-99 г. н. змагаліся за першынство таксама на 3-кіламетровай трасе. Самым хуткім у гэтай дысцыпліне стаў Ігар Ранцаў з Барысава. Другое месца дасталося мядзельскаму лыжніку Вадзіму Садоўскаму, а трэцяе  — капыляніну Руслану Гарнастаю. Сярод дзяўчат не было роўных Аліне Пятровай і Аліне Дземянковай з Барысава, якія занялі, адпаведна, першае і другое месцы. Трэцяя прыступка п’едэстала гонару засталася за Настассяй Хацяноўскай з Мядзеля.
У другі дзень спаборніцтваў надвор’е зусім сапсавалася: узмацніўся мароз і вецер. Таму гонку класічным ходам суддзі вырашылі не праводзіць, а вынікі турніру падводзілі па першым дні спаборніцтваў.
У агульнакамандным заліку першае месца заваявала каманда Барысаўскага раёна. На другім месцы апынулася зборная Капыльскага, а на трэцім — Лагойскага раёнаў. На фізкультурна-аздараўленчым комплексе прызёры алімпійскіх дзён моладзі атрымалі граматы, а пераможцы — яшчэ і грашовыя прэміі ад упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы