Па выніках работы за 2013 год некаторыя структурныя падраздзяленні Капыльшчыны прызнаны лепшымі ў вобласці.
Так,
першае месца прысуджана аддзелу статыстыкі па Капыльскім раёне (начальнік Г. К.
Чыгір) за якаснае, своечасовае прадастаўленне інфармацыі і выкананне іншых
паказчыкаў.
А вось
Капыльская раённая арганізацыя РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання
на водах» (старшыня М. М. Канцэлярчык) узнагароджана Дыпломам за другое
месца ў абласным спаборніцтве сярод арганізацый АСВОД.