Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Калі занятак па душы

11.03.2014

Пра гэтую жанчыну напісаць мне параілі суседзі па дачы. Па іх словах яна — адметная майстрыха-вышывальшчыца. Шчыра скажу, было крыху сумненне: ну што можа вышыць вясковая жанчына ўжо ў добрых гадах? І зрок не той, і здароўе не тое, зграбнасці не стае.

Але калі зайшоў у хату да Лідзіі Іванаўны Выскварка, быў літаральна зачараваны ўбачаным: цэлая сцяна, нібы іканастас, упрыгожана адметнай вышыўкай. Прычым гэта не выявы танцаў-папрыганцаў і васняцоўскіх Алёнушак, а сапраўд- ныя карціны, іконы, нацюрморты. — А вы ведаеце, што занятак вышыўкай вылечыў мяне ад поліартрыту? Пальцы рук у мяне былі як сардэлькі, я нічога не магла рабіць. Пляменнік Васіль Рамашка, доктар па прафесіі, агледзеўшы рукі, параіў заняцца дробнай маторыкай, напрыклад, вязаннем, макрамэ! Я не чула нават такога слова як макрамэ. А вось вышыўка мне была знаёма, бо ёю займалася мая маці, — працягвае Лідзія Іванаўна. — І я  вырашыла паспрабаваць заняцца ўсур’ёз гэтай справай. Спачатку было складана — выпадала іголка з пальцаў, блыталіся ніткі. Да таго ж, цяжка было знайсці тонкае палатно, ніткі мулінэ таксама былі ў дэфіцыце. Іх можна было купіць толькі ў Капылі або ў Слуцку, але іх хутка разбіралі…
Убачыўшы матуліны старанні і памкненні, паціху далучаліся да карпатлівай справы дачка Таццяна і нявестка Валян- ціна. Яны і тканіну патрэбную прывозілі, выбітую невялічкімі квадрацікамі, – якраз для крыжыкаў.
— То была мне ўжо палёгка, — гаворыць майстрыха. — І карціны прывозілі гатовыя — скапіраваныя на каляровых ксераксах друкарскія варыянты. Адно, што заставалася — захаваць маштаб, колерную гаму і задуму мастака.
Аднак хацелася нешта змяніць, зрабіць можа не так тонка, як намаляваць, ды ўсё ж па-свойму. Я ж з маленства памятаю верш пра слуцкія паясы: “І тчэ, забыўшыся, рука/ Заміж персідскага узора/ Цьвяток радзімы васілька”.
— Я магу цэлы дзень вышываць, — працягвае Лідзія Іванаўна, — іншы раз нават паабедаць забываю, бо занятак такі ўедлівы, захапляючы, што не хочацца спыняцца. Тым больш, калі бачыцца канец работы. Увогуле, вязанне дужа карыснае для здароўя. Калі вышываю, то забываю пра свае балячкі, галава чыстая, светлая, ніякія благія думкі ў яе не лезуць. А перад работай абавязкова памалюся, папрашу ў Госпада благаславення – я ж прыхаджанка мясцовай царквы Увазнясення Хрыстова. Гэта ж я цяпер вышыўкай займаюся, — дзеліцца ўспамінамі Лідзія Іванаўна. — А ў маладыя гады я ткала. Збіраліся па 3-4 жанчыны і працавалі пры газоўках. Песні спявалі, навінамі дзяліліся. А потым з вытканага палатна шылі фартухі, ручнікі, сарафаны, касцюмы…
— Лідзія Іванаўна, каму Вы прысвячаеце свае творы?
— Вышываныя карціны, сурвэткі, ручнікі, накідкі на падушкі разыходзіліся і разыходзяцца па родных і блізкіх. Я не для выстаў раблю, а для душы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы