Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ваш голас будзе галоўным

19.03.2014

На Капыльшчыне, як і ва ўсёй рэспубліцы, 18 сакавіка пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якое працягнецца па 22 сакавіка ўключна. Аддаць сваё “за” ці “супраць” жыхары горада і раёна могуць у тайных кабінках на 36 выбарчых участках. Падтрымаць свайго кандыдата можна з 18 па 22 сакавіка ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Галасаванне на даму будзе праводзіцца толькі ў дзень выбараў – 23 сакавіка (у гэты дзень выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін). Той, хто не зможа прыйсці на выбарчы ўчастак па стане здароўя, мае права падаць заяўку на асабісты візіт членаў камісіі ў асноўны дзень галасавання.  Дарэчы, прагаласаваць датэрмінова зможа любы жадаючы выбаршчык. Тлумачыць прычыны, з-за якіх у яго няма магчымасці выканаць свой грама-дзянскі абавязак у асноўны дзень, 23 сакавіка, не трэба. Дастаткова прыйсці на выбарчы ўчастак з пашпартам, вадзіцельскім пасведчаннем, ваенным білетам (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійным пасведчаннем (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), службовым пасведчаннем дзяржаўнага служачага, студэнцкім білетам. Грамадзянін, які страціў пашпарт, атрымае бюлетэнь для галасавання па даведцы органаў  унутраных  спраў. Удзельнічаць у галасаванні на мясцовых выбарах у Беларусі могуць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у краіне, ім трэба мець пры сабе пасведчанне на права жыхарства. На Цімкавіцкім гарадскім участку для галасавання №22, што размясціўся ў адміністрацыйным будынку ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”, 1035 выбаршчыкаў, у тым ліку адзін, які галасуе ўпершыню. Гэта навучэнец другога курса Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Андрэй Цёмны. Юнак праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю і вырашыў прагаласаваць у першы дзень датэрміновага галасавання. Старшыня ўчастковай камісіі Ірына Пабока, сакратар Ала Кабушка разам з іншымі членамі ўручылі Андрэю віншавальную паштоўку і сувенір, каб гэты дзень застаўся ў яго памяці надоўга.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы