Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дыпламантамi не нараджаюцца...

24.03.2014

У рэспубліканскім конкурсе даследчых работ, які штогод праводзіць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, капыльскія школьнікі пад кіраўніцтвам настаўнікаў з зайздросным пастаянствам паказваюць высокія вынікі. Сёлета прыемныя навіны прыйшлі ў сярэднюю школу №2 г. Капыля: адразу дзве работы адзначаны ў гэтым прэстыжным мерапрыемстве. Дыплом III ступені атрымала даследчая работа “Дыялектызмы як сродак стварэння мясцовага каларыту ў рамане Цішкі Гартнага “Сокі цаліны” вучаніц 11 “А” класа Васілісы Ермаловіч і Лізаветы Асіповіч пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Таццяны Колас. Тэма, як высветлілася, была абрана невыпадкова. “Наша школа носіць імя слыннага пісьменніка і грамадскага дзеяча, таму вывучэнне яго жыццёвага і творчага шляху мы лічым сваім абавязкам, — патлумачыла Таццяна Анатольеўна. — Чытаючы раман “Сокі цаліны”, у першай квадры якога Цішка Гартны адлюстраваў жыццё роднага мястэчка Капыль пачатку ХХ стагоддзя, мы зацікавіліся вялікай колькасцю мала зразумелых сучаснаму чытачу слоў – дыялектызмаў. Вырашылі высветліць іх значэнне, асаблівасці. А потым падумалі, што калі аўтар ужыў іх у творы пра родныя мясціны, ды яшчэ ў такой колькасці, то яны характэрныя для мясцовай гаворкі, адзнака мясцовага каларыту. Так нарадзілася ідэя даследчай работы”. Для больш поў- нага і дакладнага адлюстравання менавіта гэтай старонкі творчасці вядомага земляка, якая мала даследавана, вучаніцы разам з настаўніцай наведалі Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і працавалі з выданнямі 1926, 1930 гадоў. Цяжка назваць іншы школьны прадмет, які валодаў бы такім шырокім, як геаграфія, дыяпазонам міжпрадметных сувязей, меў бы такую разнастайнасць формаў і сродкаў навучання. Менавіта так можна сказаць пра наступную работу, якую правялі вучань 8 класа Мацвей Матусевіч і настаўнік геаграфіі Анатоль Сікорскі. Анатоль Мікалаевіч фарміруе ў вучняў усвядомленае стаўленне да прадмета, якое ператвараецца ў якаснае авалодванне пэўнымі ведамі. “Школьная перепись — зеркало социально-демографической ситуации района” — такая незвычайная тэма прынесла творчаму тандэму вучня і настаўніка Дыплом III ступені. Як адзначыў Анатоль Мікалаевіч, уся даследчая работа са школьнікамі накіравана на краязнаўчую дзейнасць. Яе вынікам сталі энцыклапедыя «Копыльщина от А до Я», геаграфічны краязнаўчы атлас і многае іншае. У аснову апошняй работы ўвашлі дэмаграфічныя паказчыкі па школе: гэта і колькасны састаў вучняў, настаўнікаў, бацькоў, і нацыянальны састаў, і занятасць школьнікаў, і сацыяльная прыналежнасць вучняў і бацькоў. Дзякуючы даследаванню ўдалося правесці параўнальны аналіз з перапісам насельніцтва 1999, 2009 гадоў. Праз такі від дзейнасці, як даследчая работа, бясспрэчна, фарміруюцца свядомасць, творчыя якасці вучняў, павышаецца ўзровень ведаў. Зыходзячы з вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў апошніх гадоў, у школьнікаў і настаўнікаў другой адзінаццацігодкі гэты напрамак развіваецца даволі ўдала.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы