Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Турнір юных гандбалістаў

09.04.2014

На вясенніх канікулах Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Капыльскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюзаработнікаў АПК  правяла адкрытае першынство па гандболе. Многія каманды паказалі гульню высокага ўзроўню. У першы дзень спаборнічалі старэйшыя юнакі і дзяўчаты, 2000-2002 гадоў нараджэння. Зладжанасць і хуткасць гандбалістаў з Лясноўскай СШ (трэнер Віталь Позняк) дазволілі ўпэўнена перамагчы сваіх сапернікаў і атрымаць граматы і кубак пераможцаў турніру. А вось у дзяўчат першынствавалі юныя спартсменкі з СШ №2 г. Капыля (трэнер Валерый Астрэйка). Не саступіўшы ні ў адной сустрэчы, яны заслужана атрымалі ўзнагароды першынства. Цікавым і відовішчным выдаўся і другі дзень спаборніцтваў, дзе за тытул пераможцы змагаліся малодшыя гандбалісты, 2003-2004 гадоў нараджэння. Яшчэ не ўсё атрымлівалася ў юных спартсменаў, але галоўнае, што ў кожнай каманды было імкненне перамагчы. Больш упэўнена сярод хлопчыкаў выглядалі выхаванцы Семежаўскай СШ, якія не без цяжкасцей, але пера-адолелі ў фінальнай сустрэчы сваіх сапернікаў. Горача было на пляцоўцы і падчас баталій сярод дзявочых каманд. Трапныя перадачы мяча і байцоўскі характар каманды Быстрыцкай СШ (трэнер Аляксандр Пілат) прынеслі жаданы вынік: першае месца ў турніры. Напрыканцы першынства арганізатары мерапрыемства адзначылі пераможцаў і прызёраў, а  таксама — лепшага галкіпера, нападаючага і абаронцу турніру. У выніку атрымалася выдатная альтэрнатыва самастойнаму баўленню вольнага часу школьнікаў на вясенніх канікулах.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы