Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Стартавала «Адкрыццё сезона»!

16.04.2014

На першай прыступцы п’едэстала гонару — Сяргей Місючэнка 5 красавіка ў Асіповічах стартаваў XXXII Міждзяржаўны марафон “Адкрыццё сезона”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала Каралёва М. П. На спартыўны форум традыцыйна прыязджаюць спартсмены з усіх куткоў нашай краіны, а таксама госці з блізкага замежжа. Вось і сёлета на першы масавы старт завітала некалькі соцень аматараў здаровага ладу жыцця, сярод якіх былі і капыляне, вядомыя нашым пастаянным чытачам па спартыўных рэпартажах. Так, на 15-кіламетровай дыстанцыі ўдала выступіў Сяргей Місючэнка. Пастаянныя трэніроўкі як у сезон, так і ў зімовы час далі станоўчы вынік: у падгрупе спартсменаў да 39 гадоў ён упэўнена заваяваў першае месца. На вышыні было і выступленне нашага знакамітага марафонца Дзмітрыя Булы. На класічнай дыстанцыі 42 195 метраў спартсмен (адначасова трэнер) з вынікам 2:45:43 у выніковым пратаколе значыўся на другім месцы. Дастойна пераадолеў гэту дыстанцыю Ігар Гаражан, паказаўшы другі час дня ў сваёй узроставай групе. Не падвяла і капыльская моладзь. Выхаванец Лясноўскай СШ Руслан Гарнастай упэўнена стартаваў на 2000 м. Яго секунды аказаліся самымі хуткімі сярод равеснікаў — аматараў бегу.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы