Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ушанавалі памяць земляка

16.05.2014

9 мая ў цэнтры аграгарадка Жыліхава ля помніка загінуўшым землякам было асабліва шматлюдна. Прадстаўнікі раённага кіраўніцтва на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем, старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк, сельскія жыхары, настаўнікі, школьнікі мясцовай навучальнай установы і госці населенага пункта прыйшлі не толькі аддаць даніну павагі воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ўшанаваць памяць героя-земляка Мікалая Міхалковіча, што быў у ліку прапаўшых без вестак доўгія гады. На мітынгу, перш за ўсё, гучалі словы ўдзячнасці байцам пошукавага атрада міжнароднага патрыятычнага руху «Марское братэрства - непарушнае» (Расія) і членам фонду «Памяць Афгана» (Беларусь), якія прыклалі шмат намаганняў, каб нашчадкі загінуўшага стралка-радыста з Жыліхава, жыхары вёскі даведаліся пра гераічны шлях земляка. Пасля афіцыйнай часткі адбылося ўрачыстае пахаванне капсулы з зямлёй з месца гібелі Мікалая Міхалковіча. У гонар салдатаў Вялікай Айчыннай вайны прагучаў салют. Ужо ля дзяржаўнай установы адукацыі “Жыліхаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» ўдзельнікі мерапрыемства сталі сведкамі адкрыцця мемарыяльнай дошкі. Пад апладысменты прысутных маладому папаўненню школьнай пярвічкі ГА “БРПА” ганаровыя госці павязалі гальштукі, а старэйшыя школьнікі атрымалі білеты членаў ГА “БРСМ”. Дарэчы, з гэтага моманту прынята рашэнне аб тым, што піянерская дружына будзе насіць імя Мікалая Міхалковіча. Завяршыў мерапрыемства невялікі канцэрт, падрыхтаваны сіламі выхаванцаў навучальнай установы. 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы