Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навучэнцы дванаццаці ўстаноў адукацыі Капыльшчыны прынялі ўдзел у ІV раённым турыстычным злёце моладзі, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

27.05.2014

Свята рамантыкаў, якое складалася з 4 відаў, было запланавана правесці ў зоне адпачынку горада за два дні — 15-16 мая. Але надвор’е ўнесла значныя карэктывы ў праграму мерапрыемства. Адразу пасля прыбыцця каманды заняліся абустройствам лагера: устанавілі палаткі, агароджу вакол месца “дыслакацыі”. Пасля азнаямлення з  трасай ужо ў 13.30 на старт паласы перашкод выйшла першая каманда. Вязанне вузлоў, пераправа па бервяне, навясная пераправа, паралельныя парэнчы, пад’ём-траверс-спуск, транспарціроўка пацярпеўшага, маятнік (другая назва — “тарзанка”), гаць — такія этапы пераадольвалі юныя турысты. Хуткасць і беспамылковасць, камандны дух і  зладжанасць у дзеяннях тут сталі галоўнымі складаемымі поспеху. Яшчэ адна акалічнасць паўплывала на вынікі паловы стартуючых каманд — дождж. Але для сапраўдных турыстаў нават непагадзь не стала перашкодай у дасягненні намечанай мэты. Больш удала з гэтым заданнем справіліся навучэнцы гімназіі №1 г. Капыля. Другое месца было ў СШ №2, трэцяе — у Старыцкай адзінаццацігодкі. Увечары прайшлі яшчэ два этапы: конкурс турыстычных навыкаў і быту, прадстаўленне каманд. У першым лепшы вынік быў у Песачанскай, у другім — у Семежаўскай СШ. На жаль, у наступны дзень імжэў дождж, які не дазволіў працягваць спаборніцтвы юных рамантыкаў. А чацвёрты від — конкурс турыстычных газет — стаў фактычна дамашнім заданнем. У ім не было роўных мастакам з Камен-скай СШ, якія прынеслі камандзе перамогу ў гэтым выпрабаванні. Па выніках агульнакаманднага заліку лідарам сёлетняга турзлёту стала дружына гімназіі №1. Другое месца па суме чатырох відаў прысуджана Песачанскай СШ. А роўнае выступленне турыстаў з Навасёлкаўскай СШ дазволіла ім заняць пачэснае трэцяе месца. Каманда-пераможца разам з “сярэбранымі” прызёрамі гэтымі днямі адстойвае гонар нашага раёна ў абласным турыстычным злёце, які праходзіць ў Слуцкім раёне.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы