Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Мiнi-канцэрт – перадавiкам зялёнага жнiва

18.06.2014

На зялёным жніве таксама ёсць свае героі. Гэта тыя, хто шчыруе цэлы дзень для таго, каб стварыць багаты запас кармоў. Менавіта да іх днямі накіраваліся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, каб падзякаваць за сумленную працу і адзначыць поспехі лепшых работнікаў. У РСУП “Бабоўня” ў самым прамым сэнсе кіпела праца на палетку, дзе ішла падборка сянажнай масы, таму цырымонія ўшанавання шмат часу не заняла, каб асабліва не парушыць вытворчы працэс. З цёплымі словамі да ўдзельнікаў корманарыхтоўкі акрамя ганаровых гасцей з раёна звярнуліся намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Галіна Самусенка, старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская і самадзейныя артысты Лоцвінскага СДК. Асаблівыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны маладому механізатару Дзмітрыю Клочку, на рахунку якога ўжо звыш 1400 тон падабранай сянажнай масы. — Абавязкова раз у тыдзень, а то і часцей, мы выязджаем на палеткі з міні-канцэртам, каб павіншаваць нашых перадавікоў, — гаворыць мастацкі кіраўнік Дома культуры Галіна Дрожжа. — Мы дорым нашым героям своеасаблівыя “Віншавальныя паштоўкі”. Разам з мясцовай бібліятэкай праводзім інфармацыйныя хвілінкі. Стараемся аказаць хоць маленькую ўвагу. Хлопцы заўсёды сустракаюць з радасцю, дзякуюць за тое, што скажам прыемнае слова, прынясём добрую навіну. Яшчэ адзін бабаўнянскі герой — Аляксандр Званковіч — у дзень нашага наведвання прыйшоў на дапамогу ў суседнюю гаспадарку — ААТ “Прагрэс 2010”. — Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама было вырашана аказваць дапамогу тым сельгаспрадпрыемствам, дзе не хапае тэхнікі ці працоўнай сілы. Вось такім чынам і апынуўся ў нас Аляксандр Званковіч, — адзначае дырэктар ААТ “Прагрэс 2010” Валерый Тароцька. — Дарэчы, Аляксандра Рыгоравіча я ведаю даволі даўно, яшчэ па працы ў РСУП “Бабоўня”. Ён адказны, сумленны спецыяліст, таму нездарма яму давяраюць новую тэхніку. Вось і на нашых палетках літаральна за дзень ён запрасаваў у сетку амаль 200 рулонаў якаснага сена. У КСУП “С “Лясное” віншаванні з працоўнай перамогай і пажаданні далейшых поспехаў у працы прымалі механізатар Міхаіл Кісель, які не адзін год паказвае добрыя вынікі на корманарыхтоўцы, і прадстаўнік маладога пакалення Сяргей Ліпай. Заслугі ўсіх лідараў адзначаны памятнымі вымпеламі пераможцаў спаборніцтва і падарункамі

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы