Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

За победу — мобильный телефон

05.01.2015

Прыемны падарунак напярэдадні навагодніх святаў атрымалі навучэнцы школ раёна, якія прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў на тэму аховы працы.
Як паведаміла начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня, усяго на конкурс была прадстаўлена 21 работа. Іх аўтары — хлопчыкі і дзяўчынкі розных узростаў, вучні гарадскіх школ і гімназіі, Старыцкай, Ванелевіцкай, Пацейкаўскай і Цімкавіцкай адзінаццацігодак, а таксама выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. Вынікі творчага спаборніцтва былі падведзены падчас круглага стала, які стаў завяршальным мерапрыемствам месячніка бяспечнай працы.
Першае месца аднагалосна было аддадзена Настассі Бойка з СШ №3 г. Капыля, якая займаецца і ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. Прыз пераможцы — мабільны тэлефон ад спонсара, якім выступіла ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, а таксама Дыплом і салодкі пачастунак уручылі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская і намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Таццяна Кана- плянік. У гэты ж дзень падарункі за 2-е месца атрымала Аліна Ракевіч з СШ №3 г. Капыля і навучэнка Ванелевіцкай СШ Дар’я Драко (3-е месца). Таксама было прынята рашэнне ўсіх юных мастакоў узнагародзіць Дыпломамі ўдзельнікаў і ўручыць ім салодкія падарункі. Асобныя ўзнагароды атрымалі 6-7-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Трэба адзначыць, што акрамя лясгаса спонсарскую падтрымку конкурсу аказала ПГУП “Парфумбытхім-Капыль”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы