Прадукцыя
Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” заўсёды карыстаецца вялікай
папулярнасцю ў спажыўцоў. Яскравае пацвярджэнне таму — перамогі ў шматлікіх
конкурсах.
Напрыклад, апошнія ўзнагароды атрыманы напрыканцы года.
Так, па выніках грамадскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года-2014” капыльскаму
філіялу прысуджаны Гран-пры за актыўны ўдзел (больш чым тры гады) і стабільную
якасць. Сярод сыроў элітнай групы адзначаны “Гройцэр малады” (масавая доля
тлушчу 50%) і “Купалаўскі” (50%), сярод звычайных — “Расійскі асаблівы” (50%).
Таксама Дыпломамі адзначаны масла “Сялянскае” (72,5%) і “Салодкасметанковае”
(82,5%).
А вось па выніках незалежнага тэсціравання прадукцыі
народнага конкурсу-дэгустацыі ў намінацыі “Сыры цвёрдыя” другое месца і званне
“Чэмпіён смаку”, як паказала народнае галасаванне, заваяваў сыр “Гройцэр
малады”.