Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшая по деревне

18.08.2015

Старэйшынай вёскі павінен быць чалавек актыўны. Без яго ўдзелу не абыходзіцца ніводная справа ў населеным пункце. Клопатаў у прадстаўнікоў мясцовага самакіравання нямала, хоць абавязкі свае старэйшыны выконваюць на грамадскіх пачатках. Яны — першыя памочнікі старшыні сельвыканкама і проста чулыя людзі з добрым сэрцам, перажываюць за праблемы аднавяскоўцаў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, пытанні жыццезабеспячэння.
Вось і пра старэйшыну вёскі Русакі, дэпутата сельскага Савета Алену Фяткевіч, мясцовыя жыхары адзываюцца, як пра неабыякавага і мудрага чалавека. У яе заўсёды знойдзецца слова, каб падбадзёрыць пажылога і даць слушную параду маладому. Добрыя арганізатарскія здольнасці дапамагаюць наладзіць грамадскія справы.

Старэйшая вёскі Русакі Алена Фяткевіч гутарыць з аднавяскоўцамі
У рабоце з людзьмі старэйшыне дапамагаюць багаты працоўны вопыт і ўменне ладзіць з людзьмі. Многа гадоў Алена Вячаславаўна працуе ў Русакоўскім магазіне. Згадзіцеся, для вёскі — гэта адно з самых важных грамадскіх месцаў. Сюды наведваюцца амаль усе жыхары. Тут жа яны дзеляцца навінамі, выказваюць свае праблемы і пажаданні.
— Такім чынам, дзякуючы майму асноўнаму занятку падтрымліваю сувязь з аднавяскоўцамі. З некаторымі яшчэ звязваемся па тэлефоне. Людзі ў нас добрыя, актыўныя, з разуменнем ставяцца да просьбаў папрацаваць разам на суботніку, навесці парадак у грамадскіх месцах, — гаворыць Алена Фяткевіч. — Увесну ў нас галоўная задача — добраўпарадкаванне, навядзенне парадку на прысядзібных участках. Зімой — асвятленне вуліц. Да рэлігійных святаў — уборка могілак і г.д.
 
Узнікаюць праблемы з электраэнергіяй, рамонтам дарог — і тут у першую чаргу звяртаюцца да старэйшыны. А ўжо потым яна накіроўвае зварот у вышэйшыя інстанцыі.
Сёлета працягваецца газіфікацыя Русакоў. І гэтая справа не абышлася без удзелу Алены Вячаславаўны. Члены кааператыву аказалі ёй давер весці бухгалтарскую работу. Такім чынам, у дамах сарака вяскоўцаў ужо ёсць ці ў хуткім часе з’явіцца блакітнае паліва. І гэта яшчэ адзін крок, каб пражыванне ў вёсцы было больш зручным. Але разам з тым не ўсё створана для камфортных умоў: у населеным пункце пакуль што не пракладзены водаправод. Пытанне даволі надзённае і патрабуе вырашэння.
Хацелася б адзначыць, што аднавяскоўцы падтрымліваюць і паважаюць старэйшыну, бо бачаць яе жаданне прынесці карысць грамадству.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы