На працягу тыдня 13
камбайнаў з Капыльскага раёна аказвалі дапамогу ва ўборцы збожжавых хлебаробам
Крупшчыны.
Як расказаў начальнік раённай інспекцыі
Дзяржтэхнагляду Валерый Прахарэня, нашы камбайнавыя экіпажы шчыравалі на
палетках ААТ «Кляновічы» і «Халапенічы». Было намалочана звыш 2,5 тысячы тон
збажыны. Акрамя камбайнаў на крупскіх палетках працавалі і пяць МАЗаў.