За апошнія два гады ў аграгарадку Пясочнае праз
аўкцыён для будаўніцтва жылых дамоў прададзена пяць зямельных участкаў.
Дзякуючы гэтаму выручана каля 60 млн рублёў. На
дадзены момант рыхтуецца дакументацыя яшчэ на тры ўчасткі. Як адзначаюць у
Слабада-Кучынскім сельвыканкаме, для новага будаўніцтва пераважна
выкарыстоўваюцца плошчы, дзе былі знесены старыя дамы.
А прываблівае ў Пясочнае новых жыхароў тое, што
населены пункт газіфікаваны, а паблізу знаходзяцца маляўнічыя мясціны, дзе
працякае рака Нёман.