За плённую працу, творчую ініцыятыву, значны
асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення настаўніца
геаграфіі гімназіі №1 г. Капыля Алена Сяргееўна РОЎБУЦЬ узнагароджана нагрудным
знакам «Выдатнік адукацыі».
Узнагароджанне адбылося ў Маладзечне на абласной
педагагічнай канферэнцыі, тэма якой гучала так: «Якасць адукацыі: сучасны
кантэкст — эфектыўныя рашэнні».