Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В агрогородке Лесное состоялся праздник деревни

10.09.2015

Лясное… Сама назва адлюстроўвае тое месца, дзе знаходзіцца гэты населены пункт. Тут незвычайная прыгажосць, птушыныя спевы, цішыня, працятая тонкай павуцінкай восеньскага суму. Каля будынка сельскага Дома культуры сабраліся як мясцовыя жыхары, так і госці, каб традыцыйна адзначыць свята вёскі, хаця яна ўжо даўно мае статус аграгарадка.

Ірына Кісляк з цікавасцю абмяркоўвае з Уладзімірам Бабко гатункі бульбы
 
Вяскоўцы шчыра віталі старшыню раённага Савета дэпутатаў Ірыну Кісляк і намесніка старшыні райвыканкама Алу Раеўскую. Да прысутных звярнулася старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская. А далей вядучыя (бібліятэкар 1 катэгорыі Святлана Лазарава і мастацкі кіраўнік СДК Наталля Валога) пачалі святочнае мерапрыемства.
З віншаваннем да землякоў звярнуўся дырэктар КСУП «Саўгас «Лясное» Леанід Станіслаўчык. Ён адзначыў асабісты ўклад кожнага з іх у агульную справу — працвітанне роднага краю.
У гэтым годзе ў сем’ях вяскоўцаў папаўненні. На свет з’явіліся новыя жыхары. Звонкія галасы нованароджаных загучалі ў сем’ях Логаш, Лагаш, Хвіцько, Вараб’ёвых, Лазюк, Берднік, Аніфер, Шыдлоўскіх.
Нельга было не нагадаць і пра шматдзетныя сем’і, якіх у аграгарадку ажно 9: Івана і Святланы Логаш, Аляксея і Кацярыны Лагаш, Юліі і Аляксея Аніфер, Вольгі і Уладзіміра Серадзінскіх, Сяргея і Таццяны Ярмаловіч, Сяргея і Валянціны Міхед, Таццяны Пазняк, Любові і Дзмітрыя Аніфер, Маргарыты і Алега Лазюк.

 
Землякоў віншуе Ірына Запольская
 
На свяце добрыя словы прагучалі і ў адрас старажылаў Ляснога, якія пакінулі яркі след у гісторыі вёскі. Гэта Уладзімір Мікалаевіч Шабунь, 1928 года нараджэння, і Міхаіл Пятровіч Усевіч, 1929 г. н. На жаль, яны не змаглі прыйсці на свята, але ўсё роўна на памяць аб ім дзядулям застануцца падарункі.
Не забылі вядучыя павіншаваць і калектыў сапраўдных прафесіяналаў — настаўнікаў Лясноўскай СШ, дырэктарам якой з’яўляецца Любоў Войцік.
Самыя маленькія вяскоўцы наведваюць дзіцячы садок, дзе працуюць так званыя другія мамы — выхавальніцы. А загадвае гэтай установай — Вольга Серадзінская. Яны таксама прымалі віншаванні.

Гледачы з захапленнем слухалі музычныя нумары
Жыццё ў сям’і — гэта не толькі каханне, але і поўнае паразуменне і ўзаемадапамога. Таму ў гэты дзень віншавалі пары, якія шмат гадоў ідуць поплеч і ў горы, і ў радасці. Так, віншаванні з залатым вяселлем атрымалі Кацярына і Леанід Казакевіч, а з брыльянтавым — Мікалай і Зінаіда Міхейчык.
У сцэнарыі правядзення мерапрыемства — ушанаванне працаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі. Самых шчырых слоў заслугоўваюць работнікі Колаўскага лясніцтва і вытворчага ўчастка Капыльскага лясгаса.
За здароўем у «вялікай сям’і» сельскіх жыхароў сочыць уважлівы фельчар Іна Бурак, якая прыкладае намаганні, каб вяскоўцы не хварэлі.
Якім бы было жыццё землякоў без дапамогі мілых жанчын-працаўніц паштовага аддзялення сувязі (загадчык Ганна Шчэрба)?! А хіба ж можна абысціся без работнікаў гандлю? Тут заўсёды дапаможа невялікі калектыў, які ўзначальвае Ядвіга Навіцкая.
Шмат сіл прыклалі лясноўскія хлебаробы, каб сабраць добры ўраджай, стаўшы годным дадаткам да дасягненняў раёна і вобласці. Таму віншаванні — і ў іх гонар.
Чысціня ў вёсцы пачынаецца з кожнага дома, з кожнага прысядзібнага ўчастка. І сочаць за ім сапраўдныя гаспадары і гаспадыні. Па выніках конкурсу на лепшае падвор’е пераможцамі названы Ала і Ігар Аніфер, сярод ветэранаў працы — Ніна Калевіч.
Віншаванні дасталіся і тым, хто працаваў над мастацкай часткай: бібліятэкару Лясноўскай сельскай бібліятэкі 1 катэгорыі Святлане Лазаравай, мастацкаму кіраўніку СДК Наталлі Валога і загадчыцы аддзела культурна-масавай і метадычнай работы РЦК Любові Галубовіч.

Запрошаныя атрымалі падарункі, якія прадаставіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя КСУП «Саўгас «Лясное» (старшыня Любоў Цыбульская).

Выхавальнікі Лясноўскага дзіцячага сада
На працягу ўсяго свята гучалі прыгожыя музычныя кампазіцыі ў выкананні самадзейных артыстаў Галіны Дубінінай, Наталлі і Ірыны Валога, Рамана Дамашэвіча, Яны Гацілавай, Любові Ждановіч, а таксама артыстаў з раённага Цэнтра культуры Валянціны Зарамбоўскай, Ліліі Чарнушэвіч, Любові Галубовіч.
А дасягненням асабістым і не толькі былі пры-свечаны выставы, на якіх вабілі прыемным водарам цікавыя стравы, зіхацелі пад сонечнымі праменьчыкамі вырабы з бісеру, радавалі вока сваёй спеласцю садавіна і агародніна. Тут жа працавалі надзіманыя і гульнёвыя атракцыёны. Свята доўжылася да позняга вечара і скончылася тады, калі на небе з’явіліся зоркі…
Розгалас
Жанна Любецкая, менеджар сялянскай гаспадаркі «Кубрак»:
— На свяце вельмі прыгожа і гасцінна. Кожны можа расказаць пра свае дасягненні. Сёння мы прадстаўляем усё, што вырошчваюць у нашай гаспадарцы: збожжавыя, бульбу, агародніну. У нас 150 га зямлі, якую самі ж і апрацоўваем. Пастаўляем прадукцыю ў магазіны, у тым ліку ў Мінск, Віцебск.
Уладзімір Бабко, кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Бабко»:
— Лічу, што такія святы патрэбны, таму што яны аб’ядноўваюць людзей. На выс-таве я прадстаўляю вырашчанае ў маёй гаспадарцы. Усяго маю 70 га зямлі, але яна розная: ёсць лепшая, ёсць і не вельмі. Не так даўно пасадзіў гектар яблыневага саду. Вось гэтыя яблыкі. А кавун таксама я вырасціў сам…

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы