Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дружная семья — успех во всем

28.09.2015

Менавіта па такім прынцыпе жыве сям’я Жэлянгоўскіх з аграгарадка Пацейкі. Разам радуюцца поспехам, дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліны засмучэння, талакой выходзяць на працу.

Гэта ў многім садзейнічае і таму, што іх падвор’е ўжо не першы год прызнаецца адным з лепшых у аграгарадку. Асаблівая прыгажосць тут летам, калі ўсё патанае ў зеляніне і кветках. Удала сюды ўпісваюцца і малыя архітэктурныя формы, рознае аздабленне. Што датычыцца разбіўкі клумбаў, то гэта ў першую чаргу клопат гаспадыні Галіны Сямёнаўны і дочак Наталлі і Валянціны. Яны займаюцца дызайнам, купляюць насенне, вырошчваюць расаду. А вось розныя будаўнічыя работы — задача мужа Мікалая Яфімавіча, сына Уладзіміра, ды і зяці Аляксандр і Юрый не застаюцца ўбаку. Іх рукамі зроблены альтанка, розныя фігуркі, даглядаецца сад.

— Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён даў мне такога мужа і дзяцей, — з радасцю дзеліцца Галіна Сямёнаўна. — У мужа рукі проста залатыя: за што ні возьмецца — усё атрымліваецца. Ды і дзеткі працы ніякай не цураюцца. Гэта і дапамагае падтрымліваць нам парадак і захоўваць прыгажосць. А яшчэ вельмі ўдзячны нашаму сельвыканкаму і асабіста яго старшыні Сяргею Іванавічу Цвірко за арганізаваны конкурс, які вельмі стымулюе вяскоўцаў на стварэнне эстэтычнага выгляду. Здаецца, нядаўна мы былі ў ліку нямногіх, хто прымаў у ім удзел, а вось сёлета нас стала больш. Ды і па сваёй вуліцы бачу, што яна з кожным годам прыгажэе, адзін з адным дзелімся новымі кветкамі.
А яшчэ Жэлянгоўскія — вялікія аматары агародніцтва. На сваім агародзе побач са звычайнымі культурамі вырошчваюць кавуны і дыні. Якраз да гэтай пары яны ўжо паспелі і сталі цудоўным ласункам для ўнукаў. Будуць у хуткім часе ўбіраць ураджай капусты і морквы, які ў першую чаргу пойдзе на патрэбы сваёй сям’і, а лішкі — на продаж.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы