Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Молодой хозяин агроусадьбы

28.09.2015

Дваццацішасцігадовы Яўген Давыдзенка з аграгарадка Пацейкі — прыклад менавіта той моладзі, якая ведае, дзе і як можна знайсці сабе прымяненне. Ён не праседжвае дні і ночы за камп’ютарам ці займаецца якой-небудзь непатрэбшчынай, а накіроўвае свае сілы і ўменні на ўладкаванне аграсядзібы.
Як прызнаўся Яўген, стварыць нешта прыгожае ў сваім населеным пункце яму хацелася даўно. Яшчэ ў юнацкія гады, часта праязджаючы па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, звярнуў увагу на адзін з закінутых дамоў. Здавалася б, што цікавага можа быць у старой пабудове, зарослым зямельным участку? Аднак жаданне зрабіць тут прыгажосць перамагло. У хуткім часе гэта сядзіба была набыта. Спачатку яна была ачышчана ад кустоўя, старых дрэў. Потым пачалося будаўніцтва лазні, альтанак, вадаёмчыка. Да гэтай пары яшчэ працягваецца абсталяванне дома: пракладзены камунікацыі, у хуткім часе з’явяцца ванны пакой і туалет.
Асаблівай адметнасцю аграсядзібы можна назваць тое, што гаспадар усё стварае сваімі рукамі. А матэрыяламі для яго работы пераважна становяцца дрэва і камень. Яўген ужо вырабіў стол, табурэткі, барную стойку, лесвіцу на другі паверх, зараз працуе над аздабленнем печкі. Галоўнае, што ад усяго гэтага малады гаспадар атрымлівае надзвычайную асалоду. Яшчэ адна адметнасць — усе матэрыялы і работы выконваюцца за ўласныя сродкі, дакладней, па меры іх паступлення, без выкарыстання крэдытаў. Як запэўнівае Яўген, у наступным годзе сядзіба паўнацэнна зможа прымаць наведвальнікаў. А пакуль жа тут гасцямі бываюць родныя і сябры. Папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца арэлі, гульнёвыя пляцоўкі, вадаём. Дарослыя ж аддаюць перавагу лазні са спецыяльна нарыхтаванымі венікамі, з сапраўднай парай з лекавымі раслінамі і духмянай гарбатай з самавара. Таксама ў перспектыве — добраўпарадкаванне тэрыторыі насупраць сядзібы, дзе паблізу сажалка, на якой можна парыбачыць, поле і луг, дзе можна выкарыстоўваць квадрацыклы. Адным словам, ёсць усё для аказання шырокага спектра паслуг.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы