Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Песочном выбрали старейшину

13.10.2015

Здаецца, гэтая жанчына ніколі не сумуе, а дрэнны настрой ёй таксама не ўласцівы. І прычын гэтаму шукаць глыбока не патрэбна. Любоў Пятроўна заўжды сябруе з песняй, маючы цудоўны голас, па-майстэрску выконвае іх. І праца дырэктарам Цэнтра культуры і вольнага часу таксама не дазваляе сумаваць. Які ж гэта культработнік, як ён зможа радаваць людзей, калі сам не ўмее радавацца?! Можа таму і збіраюцца ва ўстанове культуры поўныя залы, калі ладзіцца чарговае мерапрыемства. Яны асабліва падабаюцца аднавяскоўцам і цікавыя як для старых, так і для моладзі.
Сваю працу культработнікам Любоў Пятроўна гарманічна спалучае з выкананнем грамадскіх абавязкаў. У Слабада-Кучынскім сельсавеце лічаць, што не знайсці чалавека, які лепш давядзе землякам пазіцыю мясцовай улады па тым ці іншым пытанні, арганізуе людзей на нейкую грамадскую справу. Такіх даручэнняў за гады дзейнасці на пасадзе старэйшыны яна выканала безліч. Вынік гэтага — станоўчае вырашэнне многіх праблем вяскоўцаў. Любоў Пятроўна пра іх ведае добра і пастаянна ўздымае на пасяджэннях у сельвыканкаме.
Яшчэ адна асаблівасць дзейнасці — цеснае супрацоўніцтва з мясцовай ветэранскай арганізацыяй. Яе старшыня Леанід Міхайлавіч Вілейка — першы і самы надзейны памочнік Любові Пятроўны. Яны працуюць у адной звязцы. Абое кантактуюць з мясцовымі жыхарамі, выслухоўваюць іх праблемы, дапамагаюць іх вырашыць, часам даюць неабходныя кансультацыі. Па чацвяргах у Пясочным працуе міні-рынак, які Любоў Пятроўна з жартам назвала мясцовай «тусоўкай», дзе можна сустрэць амаль што ўсіх сваіх аднавяскоўцаў. Гэта зручны момант, каб убачыцца, пагутарыць, падзяліцца набалелым.
— Энергія ў нашай Пятроўны б’е праз край, — кажуць пра сваю старэйшыну песачанцы. — Дзякуючы ёй і наш культурны адпачынак не горшы за гарадскі. Яна стараецца, каб мы не сумавалі, праводзіць канцэрты, конкурсы. Пры Цэнтры культуры працуюць розныя гурткі, клубы па інтарэсах. Адным словам, ёсць дзе адпачыць. Прычым, прадстаўнікам усіх пакаленняў. Дзверы ўстановы заўсёды гасцінна расчынены.
Паважае Любоў Пятроўну і кіраўніцтва сельвыканкама за яе актыўнасць і стараннасць. Бо працуе жанчына, як і мясцовая ўлада, дзеля аднаго — каб палепшыць вясковы быт.
Сяргей КОЗЕЛ
НА ЗДЫМКУ: Л. Карповіч і Л. Вілейка разам з піянерамі віншуюць з 80-годдзем І. Майсюка і яго жонку.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы