Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Анжела Конончик: «Нас всех объединяет профсоюз»

15.10.2015

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» — адна з самых шматлікіх і лепшых у раёне.
У райаграсэрвісе развіта практыка сацыяльнага партнёрства. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з адміністрацыяй на чале з дырэктарам Анатолем Чаркасом. Сумесна разглядаюцца вытворчыя пытанні, па ахове і рэжыме працы. На прадпрыемстве створана камісія, якая кантралюе выкананне калектыўнага дагавора. Члены прафкама вырашаюць сацыяльна-бытавыя пытанні, займаюцца культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і выхаваўчай работай.

Анжэла Канончык (у цэнтры) з прафсаюзнымі актывістамі
Пра арганізацыю работы пярвічкі гутарым са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі райаграсэрвісу Анжэлай Канончык, якая ўзначальвае яе ўжо пяць гадоў.
«Наша пярвічка — гэта звыш 400 чалавек (сюды ўваходзяць і работнікі сельгасфіліяла «Руднае»), — расказвае Анжэла Іванаўна. — Вядома, у калектыве людзі з рознымі перакананнямі і прынцыпамі, рознага ўзросту, але мы заўсёды ўмеем прыйсці да згоды. Нас усіх аб’ядноўвае прафсаюз. Менавіта ён стаіць на абароне нашых правоў і сацыяльных гарантый. У нашых радах знаходзяцца людзі, неабыякавыя да лёсу роднай краіны. Вось і зараз, у перыяд важнай палітычнай кампаніі, многія з нашых членаў уваходзяць у склад участковых выбарчых камісій, з’яўляюцца назіральнікамі. Пераканана, што члены прафсаюза зробяць свой выбар, каб наша Беларусь квітнела і развівалася».
Адным з асноўных кірункаў работы прафкама райаграсэрвісу з’яўляецца арганізацыя грамадскага кантролю за станам аховы працы, за тэхнікай бяспекі. Таму тут імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку. Эфектыўны прафсаюзны кантроль на прадпрыемстве і за захаваннем працоўнага заканадаўства. З гэтай мэтай створана камісія па ахове працы, працуюць грамадскія інспектары.
Увогуле ў калектыве жыццё дастаткова насычанае. Работнікі прадпрыемства прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах па розных відах спорту і добра там выступаюць, пра што сведчаць шматлікія граматы і дыпломы. Для падтрымання добрай фізічнай формы за кошт прафсаюзных узносаў набываюцца абанементы на наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Таксама набываюцца білеты на наведванне разнастайных канцэртаў, што праходзяць у Капылі, арганізоўваюцца паездкі па славутых мясцінах Беларусі, а таксама ў тэатры і цырк. Прафсаюзная арганізацыя асаблівую ўвагу ўдзяляе ветэранам працы. Тут створана ветэранская арганізацыя. Прадпрыемства дапамагае былым работнікам, іх віншуюць з прафесійнымі і дзяржаўнымі святамі. Таксама ў дні юбілеяў і нараджэння не застаюцца без увагі і тыя, хто працуе зараз.
«Задача прафсаюза — быць падтрымкай кожнаму працаўніку, — гаворыць Анжэла Іванаўна. — Над вырашэннем гэтай задачы мы і працуем».

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы