Гэтымі
днямі ДЛГУ «Капыльскі лясгас» разам са сваім прафсаюзным
камітэтам праводзіць конкурс дзіцячых малюнкаў «Лясы будучыні — вачыма дзяцей».
Конкурс праводзіцца сярод
дзяцей і ўнукаў членаў прафсаюза работнікаў лесагаспадарчай установы, а таксама
сярод устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі і дзіцячых школ мастацтваў
Капыльскага, Клецкага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Дзяржынскага і
Слуцкага раёнаў. Арганізатары ставяць на мэце выхаваць беражлівыя адносіны да
прыроды.