Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сотрудники отделения почтовой связи «Старица» всегда находят общий язык с клиентом

21.12.2015

У працы паштовага работніка важна знайсці агульную мову з кліентам. Да кожнага наведвальніка трэба звяртацца ветліва і тактоўна, сустракаць добразычліва.
Такіх патрабаванняў у сваёй рабоце прытрымліваецца начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Старыца Марына Гаргун. Паштовай справе Марына Войцехаўна прысвяціла ўжо звыш 20 гадоў. За дасягненне высокіх паказчыкаў і шматгадовую плённую працу ў галіне загадам генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» ёй прысвоена званне «Ветэран працы».

Ірына Рыбак, Алена Якубовіч і Вера Чабатарова
Любоў да прафесіі ў Марыны Войцехаўны — ад маці Яўгеніі Аляксандраўны Якубовіч, якая доўгі час з’яўлялася начальнікам гэтага ж аддзялення. Каля дваццаці гадоў тут працуе і іх нявестка (жонка брата), аператар і паштальён Алена Якубовіч. У адказны і згуртаваны калектыў таксама ўваходзяць Ірына Рыбак і Вера Чабатарова. На іх абслугоўванні знаходзяцца каля тысячы жыхароў аграгарадка Старыца, вёсак Садкі, Свідзічы, Калінаўка, Русакі, Бадзяжы.

Марына Гаргун
Па-ранейшаму адным з асноўных відаў паслуг паштавікоў з’яўляецца афармленне падпіскі на перыядычныя выданні і дастаўка карэспандэнцыі і пенсій вяскоўцам. Прыемна адзначыць, што ў гэтым аддзяленні паштовай сувязі колькасць выпісаных экзэмпляраў газеты «Слава працы» застаецца стабільнай (каля 200). Не зніжаюцца тыражы і іншых выданняў. Ёсць пастаянныя падпісчыкі, якія выпісваюць раёнку, а таксама іншыя газеты і часопісы на немалыя сумы. У іх ліку можна назваць Вольгу Харытончык, Галіну Харытончык, Алену Лепяціла, Мікалая Логмана, Людмілу Рыбак, Галіну Рыбак, Святлану Бакіну, Валянціну Рыбак і многіх іншых.
— Час не стаіць на месцы, раней шмат дакументацыі афармлялі на паперы. З уводам у практыку камп’ютарнай тэхнікі працаваць стала лягчэй, яна значна паскорыла работу. Прапаноўваем і новыя віды паслуг паштовай сувязі, — расказала Марына Войцехаўна. — Так, напрыклад, кліенты могуць скарыстацца новымі сэрвісамі, працуем з многімі банкамі, прымаем плату за камунальныя паслугі, за мабільную сувязь, займаемся страхаваннем, продажам тавараў, у тым ліку габарытных, і г.д. Здараецца і такое, што нават прыходзіцца пабыць і псіхолагам, каб выслухаць чалавека, пагутарыць. Лічым, што наша праца вельмі патрэбная людзям.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы