Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На базе Грозовского психоневрологического дома-интерната состоялся областной кулинарный конкурс «Смак-2105»

05.01.2016

Майстэрства мастацкага афармлення, фантазію і кулінарны талент дэманстравалі повары стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання Мінскай вобласці і аддзяленняў кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія прынялі ўдзел у абласным конкурсе «Смак-2015». Мерапрыемства адбылося на базе Грозаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, што ў вёсцы Канюхі нашага раёна.
Журы ўзначаліў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго намеснік Аляксандр Ліпніцкі.
Паколькі конкурс праходзіў напярэдадні святаў Нараджэння Хрыстова і Новага года, то і тэматыка страў, закусак і дэсертаў адпавядала атмасферы цудоўных свят. Дваццаць аднаму ўдзельніку неабходна было пераадолець два этапы смачнага спаборніцтва — «Поварскае і пякарскае мастацтва» і «Халодныя закускі». Чаго толькі не было на сталах прадстаўнікоў поварскай справы падчас першай часткі конкурсу: рулеты, салаты, заліўныя з курыцы і рыбы, запечаныя парсючкі і гусі, безліч усялякіх пірожных, здобы і тартоў. А падчас прэзентацыі сваіх неверагодных кулінарных вынаходніцтваў удзельнікі конкурсу праяўлялі сябе яшчэ і як артысты, разыгрываючы вясёлыя міні-прадстаўленні з удзелам казачных герояў ці расказваючы пра свае стравы ў вершаванай форме.
Безумоўна, цікава было, у першую чаргу, пазнаёміцца з прадстаўнікамі Капыльскага раёна. Шэф-повар Грозаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Ірына Гардзей не навічок — ужо 25 гадоў аддае сябе гэтай справе. У традыцыйным конкурсе «Смак» прымала ўдзел другі раз.
Повар Уладзімір Плявака — адзіны мужчына-кулінар на конкурсе. Ён прадстаўляў Дзяржаўную ўстанову «Капыльскі спецыяльны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».
Для выяўлення лепшых членам журы спатрэбіўся пэўны час, каб параіцца і абмеркаваць вынікі. А ўдзельнікам мерапрыемства цудоўны канцэрт падарылі выкладчыкі Капыльскай ДШМ.
Пасля канцэрта журы агучыла вынікі конкурсу. Спачатку віншаванні прымалі пераможцы ў розных прызавых намінацыях. Напрыклад, лепшую мясную страву, па рашэнні прадстаўнічай камісіі, прыгатавала повар Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяна Лабко. Майстрам мучных страў назвалі Анжэлу Раткевіч — повара аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў Клецкага ТЦСАН. У намінацыі «Лепшая рыбная страва» перамагла повар Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Марыя Тышкевіч. Вызначана было і трыа лепшых канкурсантаў. Імі сталі шэф-повары: Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяна Чарнуха (першае месца), Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната — Вольга Сыцько (другое) і аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў ТЦСАН Любанскага раёна — Людміла Гладчанка (трэцяе месца).
Пераможцы атрымалі дыпломы ад камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама, а таксама грашовыя прэміі Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Ніхто з удзельнікаў конкурсу не застаўся без узнагарод — кожнаму дастаўся прыз ад арганізатараў «Смаку-2015».
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы