Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Солнечная семья на улице Солнечной

09.02.2016

Так можна ахарактарызаваць сям’ю Аляксандра і Хрысціны Зяблавых (на здымку) з аграгарадка Скабін.
А сапраўднымі сонейкамі ў іх доме з’яўляюцца пяцёра дзяцей: пятнаццацігадовая Вікторыя, трынаццацігадовы Віктар, шасці-гадовы Данііл, чатырохгадовы Мікалай і Максімка, якому ў красавіку споўніцца годзік. Менавіта іх усмешкамі і цудоўным настроем напаўняецца сямейны ачаг.
У Скабін Зяблавы пераехалі ў 2008 годзе з Казахстана, бо на той час там жыць у вёсцы было вельмі складана. Аляксандр уладкаваўся ў мясцовую гаспадарку газаэлектразваршчыкам (пакуль па стане здароўя не працуе), Хрысціна пайшла даіць кароў на МТФ «Перац».
— Прынялі ў Беларусі нас вельмі цёпла, сельгаспрадпрыемства выдзеліла дом, толькі што пабудаваны ў аграгарадку на вуліцы Сонечнай, — дзеліцца Хрысціна. — Радуе, што Беларусь — стабільная краіна, мы жывём пад мірным небам. Мы вельмі хацелі пераехаць у сельскую мясцовасць, бо самі родам з вёскі. Вельмі марым пра тое, што будзем трымаць кароўку, пакуль завялі козачку. Вельмі зручна і тое, што побач з намі знаходзіцца Капыль, блізка школа, дзіцячы сад, бальніца.
З нараджэннем пятага дзіцяці сям’я Зяблавых атрымала права на сямейны капітал, які ўжо паспяхова аформіла.
— Шчасце — калі мы ўсе разам, — прадаўжае Хрысціна. — Гэта і ёсць галоўны сямейны капітал. Усе хатнія справы мы выконваем усёй сям’ёй, у кожнага свае абавязкі. Мы з мужам стараемся штосьці рабіць, ствараць, пакуль дзеці пры нас. Цешымся і радуемся гэтым часам. І, безумоўна, удзячны дзяржаве за падтрымку. А яшчэ ўпэўнена, што разам мы пераадолеем усе праблемы і цяжкасці.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы