Сапраўды,
каханню пакорныя ўсе ўзросты. Таму доказ — мерапрыемства, якое адбылося
напярэдадні дня святога Валянціна ў Капыльскім тэрытарыяльным цэнтры
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Падчас мерапрыемства, якое
называлася «Свет кахання», павіншаваць адзін аднаго з гэтым самым рамантычным
святам змаглі прадстаўнікі так званага паважанага ўзросту. Гучалі песні і
жарты, пад гукі чароўнай музыкі жанчыны і мужчыны танцавалі, «змагаліся» ў конкурсах.
А сапраўдную атмасферу душэўнага цяпла і радасці дапамагала стварыць павольная
бяседа за кубачкам смачнага чаю з салодкімі пачастункамі.
Дзіяна
ТКАЧЭНКА
«СП»