Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

С праздником, защитники Отечества!

23.02.2016

23 февраля — День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь
Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага.
У свяшчэннай барацьбе з ворагам прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы паказалі нашы землякі. Пётр Пятровіч Малевіч(на здымку справа) абараняў Сталінград, вызваляў Беларусь і Польшчу. Штурмаваў Берлін. Па ваеннай спецыяльнасці ён сапёр-падрыўнік, мінёр. Быў тройчы паранены. Яго баявыя заслугі адзначаны ордэнамі і медалямі.
Леў Іванавіч Лепяціла з верасня 1943 года прымаў удзел у партызанскім руху ў складзе атрада імя Чапаева. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі.
Паважаныя воіны, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, жыхары Міншчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні са знамянальным днём.
У свядомасці многіх пакаленняў гэта светлае свята непарыўна звязана з ідэямі патрыятызму, самаадданым служэннем Айчыне, вернасцю прысязе. З пачуццём вялікага гонару мы аддаём даніну памяці воінам, якія перамаглі фашызм у Вялікай Айчыннай вайне, якія прайшлі вайсковую службу, выконвалі воінскі абавязак там, куды пасылала іх Радзіма. Верныя традыцыям бацькоў і дзядоў воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь свята захоўваюць мір на нашай зямлі, умацоўваюць абараназдольнасць краіны.
Жадаем вам, абаронцы Айчыны, вашым сем’ям, родным і блізкім, усім жыхарам вобласці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой.
Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Мінскі абласны Савет дэпутатаў
 
Паважаныя жыхары Капыльшчыны!
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята не толькі тых людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё вайсковай справе, але і тых, хто мірнай, плённай працай прымнажае нацыянальныя багацці краіны, умацоўвае яе абараназдольнасць.
У гэты дзень мы з асаблівым пачуццём успамінаем усіх, хто аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняў свабоду і незалежнасць роднай зямлі.
У апошнія гады беларуская армія становіцца ўсё больш мабільнай, прафесійнай і высокатэхналагічнай. Прыемна, што служба ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь набывае павагу ў грамадстве.
У гэта свята жадаем вам міру, згоды, поспехаў у справах, здароўя і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы