Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Газета «Слава працы» — лауреат творческого конкурса на лучшее освещение в СМИ вопросов строительства и развития Вооруженных Сил РБ, патриотического воспитания населения

24.02.2016

Раённая газета «Слава працы» ў чарговы раз стала лаўрэатам творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Яна ўзнагароджана граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у вырашэнні задач  патрыятычнага выхавання насельніцтва.
На старонках нашага выдання тэме патрыятызму, гераічнага мінулага, прэстыжу воінскай службы, развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адводзіцца пачэснае месца. Асаблівая ўвага надавалася летась, калі адзначалася 70-годдзе Вялікай Перамогі. Наладжана супрацоўніцтва з абасобленай групай ваеннага камісарыята Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў, РАС ДТСААФ, раённым Саветам ветэранаў, райкамам ГА «БРСМ», раённым краязнаўчым музеем, навучальнымі ўстановамі, бібліятэкамі Капыльшчыны. Усе ра- зам мы выхоўваем патрыётаў.
Разам з прадстаўнікамі шматлікіх рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі шэраг узнагарод ад арганізатараў конкурсу — Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь — атрымалі і рэгіянальныя СМІ (усяго на конкурс было пададзена 112 заявак). У ліку ўзнагароджаных таксама рэдакцыі газет з Мінскай вобласці: «Пухавіцкія навіны», «Адзінства» (Барысаў), «Голас Любаншчыны» і «Слуцкі край».
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў падкрэсліў сімвалічнасць таго, што ўжо дзявяты раз конкурс праходзіць напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
— Хачу адзначыць высокую рэзультатыўнасць нашага ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, — дадаў кіраўнік ваеннага ведамства. — Штогод у друкаваных СМІ з’яўляецца больш за 4000 публікацый, каля 200 гадзін тэлепраграм, прысвечаных пытанням будаўніцтва Узброеных Сіл, ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва і перш за ўсё моладзі.
У завяршэнне свайго выступлення міністр абароны падзякаваў прадстаўнікам СМІ за аб’ектыўнасць і творчы падыход, за тое, што дзякуючы працы кожнага з іх у краіне і за яе межамі добра ведаюць аблічча сучаснай арміі, за своеасаблівы ўклад у абараназдольнасць роднай Беларусі.
Пра тое, што сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важкую ролю ў развіцці беларускай дзяржавы, гаварыла ў сваім выступленні міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч:
— У век інфармацыйных тэхналогій, калі розныя «ўкіды» распальваюць канфлікты хутчэй, чым зброя, важнасць СМІ бясспрэчная.
Лілія Станіславаўна станоўча ахарактарызавала работу беларускіх сродкаў масавай інфармацыі (электронных і друкаваных), праведзеную ў мінулым годзе, асабліва ў рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Таксама міністр інфармацыі запэўніла ўсіх прысутных, што вышэйназваны конкурс, гэтак жа, як і іншыя сумесныя праекты, будзе працягвацца і надалей.
У завяршэнне выступлення Лілія Ананіч падзякавала Міністэрству абароны за плённую працу і павіншавала ваеннаслужачых з будучым прафесійным святам.
Сяргей КОЗЕЛ
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы