Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Потерянное наследие: путешествие по Копыльщине

01.03.2016

У пажарышчах войнаў руйнаваліся гарады і мястэчкі, гінула мноства помнікаў нацыянальнай культуры, знікалі назаўсёды сляды стагоддзяў. Не абышло гэта і нашу капыльскую зямлю. Многія будынкі ўжо не існуюць ці з цягам часу змяніліся. Праектам «Страчаная спадчына» мы паспрабуем уваскрасіць хаця б невялікую частку страчанай спадчыны, найбольш яркія вехі мінулага.
У гэтым годзе спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, польскага паэта Леанарда Падгорскага-Аколава. Ён нарадзіўся ў вёсцы Рыме (вёска Дусаеўшчына) у 1891 годзе, пахаваны ў Польшчы. У наступным 2017 годзе – 60-годдзе з дня яго смерці (1957 г.).
 

Імя Леанарда Падгорскага-Аколава ўпершыню было пачута супрацоўнікамі Капыльскага краязнаўчага музея ў 1988 годзе ад Абрамчыка Фёдара Канстанцінавіча, які на той час працаваў у музеі навуковым супрацоўнікам. Я тады збіралася ў Варшаву ў музей Адама Міцкевіча. Там ёсць найбагацейшы архіў і бібліятэка. Ад’язджала з наказам прывезці матэрыялы пра Леанарда Падгорскага-Аколава, Зоф’ю Тшашчкоўскую, Эдварда Вайніловіча, польскіх пісьменнікаў і паэтаў, ураджэнцаў Капыльшчыны, якія эмігрыравалі ў пачатку ХХ стагоддзя. Менавіта ў гэтым музеі я трымала ў руках зборнік твораў «Беларусь» (1924 г.) нашага земляка Падгорскага-Аколава.
 

Пакінуўшы радавое гняздо і родную вёску Рыме, Леанард Падгорскі-Аколаў асталяваўся ў Варшаве, аднак адчуваў сябе адзінокім. У апошнія гады свайго жыцця ён працаваў дырэктарам музея Адама Міцкевіча і быў велізарным прыхільнікам яго творчасці. Гартаючы зборнік яго вершаў на польскай мове, я знаходзіла да болю знаёмыя словы: Kopyl і Rymie. Там жа на старонках газеты «Klozy» я ўбачыла малюнкі Напалеона Орды і на іх нашы сядзібы – у Грозаве, Пясочным… Маёнтка Аколава ў вёсцы Рыме там не было, хоць хадзіла шмат легенд аб нейкай таямнічай белай паненцы, якую нібыта бачылі ў ваколіцах Дусаеўшчыны.
У 2015 годзе было вырашана правесці штогадовы дзіцячы пленэр «Мастакі Капыльшчыны» на тэму «Цені нашых продкаў» на радзіме Аколава ў вёсцы Дусаеўшчына. На жаль, сядзіба Падгорскага-Аколава і каталіцкая капліца ў былым маёнтку не захаваліся, і ўдзельнікі пленэру пад кіраўніцтвам члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Алеся Квяткоўскага не змаглі зрабіць свае замалёўкі з натуры. Так, радавога гнязда няма, і толькі фатаграфіі, зробленыя да 1912 года, знаёмяць нас з выглядам унікальнага помніка драўлянага дойлідства.
Валянціна ШУРАКОВА,
дырэктар ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей»
*
На сцяжыне паэтычнай творчасці
Імя Леанарда Падгорскага-Аколава цяпер бадай што забытае на Беларусі, аднак яго культурная і літаратурная дзейнасць, бясспрэчна, заслугоўваюць нашай увагі.
Ён нарадзіўся ў 1891 годзе ў маёнтку Рыме Слуцкага павета і паходзіў з той беларускай шляхты, якая ўсё яшчэ вызнавала ідэалы «краёвага» патрыятызму, высокай духоўнасці, гадавалася на творах Адама Міцкевіча, шанавала годнасць, захоўвала вернасць даўнім рыцарскім традыцыям і прагла служыць адраджэнню Айчыны. Любоў да паэзіі выявілася ў ім яшчэ з дзяцінства, перадалася ад бацькі, які быў яе вялікім аматарам. А далей – праз творы Адама Міцкевіча, праз непаўторны беларускі краявід – яна выразна ператварылася ў пакліканне, прывяла на сцяжыну прафесійнай паэтычнай творчасці. У дваццаць гадоў Леанард Падгорскі-Аколаў дэбютаваў як паэт і неўзабаве выдаў першы зборнік вершаў «Сонечны смех» (Львоў, 1912). Яго вучоба на факультэце паланістыкі Львоўскага ўніверсітэта была перапынена першай сусветнай вайной і мабілізацыяй у расійскую армію. З 1917 г. служыў у польскім войску на чале з генералам Ю. Доўбур-Мусніцкім. У 1922 г. асталяваўся на сталае жыхарства ў Варшаве. Уваходзіў у авангардную паэтычную групу «Скамандар» і апрача вершаў у часопісе з такой жа назвай друкаваў артыкулы па тэорыі вершаскладання.

Падчас дзіцячага пленэру на радзіме Аколава ў в. Дусаеўшчына, 2015 г.
У наступным, 1924 г., Падгорскі-Аколаў выдае ў Вільні ў друкарні Хамінскага яшчэ адзін адметны зборнік – «Беларусь», прысвечаны настальгічным успамінам па пакінутай Бацькаўшчыне (Случчына, як вядома, на той час уваходзіла ў склад Савецкай Беларусі). Менавіта гэтыя дзве невялічкія па памеры кніжачкі, напоўненыя глыбокімі і праўдзівымі рэлігійнымі перажываннямі і патрыятычнымі пачуццямі, складаюць самую важкую частку паэтычнай спадчыны Падгорскага-Аколава. У пазнейшы час аўтар іх стаў даследчыкам творчасці А. Міцкевіча. З 1955 г. Леанард Падгорскі-Аколаў – дырэктар Літаратурнага музея Адама Міцкевіча ў Варшаве, але лёс не адвёў яму для гэтай справы многа часу: у 1957 г. Падгорскі-Аколаў памёр.
Фота Паўла ШЭІНА
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы