Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

С хорошими результатами встречают свой профессиональный праздник сотрудники отдела внутренних дел Копыльского райисполкома

05.03.2016

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела ўнутраных спраў!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята. Нямала яркіх старонак упісала міліцыя ў гісторыю нашай рэспублікі, і дзень сённяшні не выключэнне. Супрацоўнікі аддзела заўсёды з’яўляюцца прыкладам самаадданых адносін да службовага абавязку, цвёрдасці і справядлівасці, глыбокай зацікаўленасці ў лёсе кожнага чалавека.
Жадаем поспехаў і ўдачы на няпростым шляху служэння Рэспубліцы Беларусь і яе народу. Шчасця, здароўя, радасці і дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы савет дэпутатаў
 
4 сакавіка — Дзень беларускай міліцыі
Лепшымі падраздзяленнямі вобласці за мінулы год прызнаны група інфармацыйнага забеспячэння і група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а лепшай па прафесіі — начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Вольга Капцяева.
Група інфармацыйнага забеспячэння ажыццяўляе рэгістрацыйна-ўліковую дзейнасць у межах сваёй кампетэнцыі, папаўненне тэрытарыяльных банкаў даных правапарушэнняў, робіць іх статыстычны аналіз. Як паведамілі ў групе, за 2015 год у Капыльскі РАУС паступіла 4318 заяў і паведамленняў ад грамадзян, складзена 1755 пратаколаў па адміністрацыйных правапарушэннях, выканана запытаў аб прадастаўленні інфармацыі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях — больш за 2500. Непасрэдна ўсім гэтым займаюцца старшы інспектар па ўлікова-рэгістрацыйнай рабоце групы інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння, маёр міліцыі Ігар Ліпніцкі і старшы інспектар групы Наталля Контусь. Ігар Аляксандравіч сваю дзейнасць у органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе інжынерам-праграмістам, а з 2001 года — на сваёй цяперашняй пасадзе. Наталля Анатольеўна ў Капыльскім РАУС працуе з 2007 года.
Штомесячнае правядзенне мерапрыемстваў рознай накіраванасці ў адносінах да асоб, якія маюць судзімасць, дае пэўныя станоўчыя вынікі, што пацвярджаецца зніжэннем удзельнай вагі рэцыдыўных злачынстваў. Вынікі работы за 2015 год паказалі, што агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў зменшылася з 284 у 2014 годзе да 278 у 2015, г.зн. на 2,1%. 56 асоб, якія маюць судзімасць, здзейснілі 62 злачынствы (2014 — 129). Адзначана зніжэнне ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці на 26,7%, удзельная вага якой склала 35,6% (2014 — 62,3%) пры сярэднеабласным паказчыку 47%. Вялікая заслуга ў гэтым крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі, якую ўжо трэці год узначальвае маёр міліцыі Вольга Капцяева. Вольга Уладзіміраўна ў органы ўнутраных спраў трапіла не адразу. Пасля заканчэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь працавала педагогам-арганізатарам, сацыяльным педагогам, метадыстам аддзела адукацыі. Але, як бачым, сваё прызванне знайшла ў міліцыі. І гэта не застаецца незаўважаным.
За 2015 год супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выяўлена 19 парушэнняў заканадаўства, 12 з якіх з’яўляюцца карупцыйнымі, 10 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Па выяўленых злачынствах крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах да васьмі службовых асоб. У ходзе правядзення аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў з незаконнага абароту канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 651 млн рублёў. Такія паказчыкі дасягнуты дзякуючы ўмелым і адказным адносінам да справы старшага ўпаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі, маёра міліцыі Руслана Бабкова і оперупаўнаважанага, маёра міліцыі Уладзіміра Анішчанкі. На сваёй пасадзе Руслан Мікалаевіч з 2011 года, да гэтага больш за дзясятак гадоў быў следчым. Уладзіміру Віктаравічу пасля заканчэння Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь давялося папрацаваць і ў крымінальным вышуку, і ў групе па наркакантролі, і ў службе аховы, а з 2012 года — у групе БЭП.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы