Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Светло учительской улыбки

11.03.2016

З Валянцінай Сямёнаўнай у якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры я і мае аднакласнікі з СШ № 2 г. Капыля — першыя «педкласаўцы» раёна — сустрэліся толькі ў 10 класе. Ішоў 1990 год. Наперадзе — два гады стараннага вывучэння моўных правілаў, трэніроўкі арфаграфічнай зоркасці. Колькі разоў Валянціна Сямёнаўна перарывала мае спробы «прасачкаваць» дадатковыя заняткі, пра якія, пераступіўшы парог дома, я тут жа забывала. Але знянацку раздаваўся тэлефонны званок: “Ты ўжо дома? — з усмешкай пыталася Валянціна Сямёнаўна. — Давай, даражэнькая, я цябе чакаю ў сваім кабінеце”. І заўсёды тактоўна, заўсёды з павагай.
У дапамогу нам, вучням, настаўніца распрацоўвала табліцы, сама друкавала іх на машынцы. Кожную — на тоненькай, амаль празрыстай, паперцы: так удавалася “выпусціць” больш экзэмпляраў. Мы старанна падклейвалі іх у спецыяльныя сшыткі. У 1992 годзе выйшла кніга “Справочные опорные таблицы и схемы по русскому языку”. Аўтары — А.Н. Наумовіч і В.С. Саўчанка. Дзякуючы сістэматызацыі ведаў з дапамогай гэтых табліц, неаднойчы філолагі-алімпійцы з СШ № 2 г. Капыля станавіліся пераможцамі абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяды па рускай мове. На працягу сямі год настаўніца з’яўлялася трэнерам і кіраўніком каманды Мінскай вобласці на зборах па падрыхтоўцы да рэспубліканскага этапа. Дарэчы, менавіта заняткі з Валянцінай Сямёнаўнай дапамаглі ўвайсці ў лік прызёраў таксама і мне, дапамаглі не толькі стаць студэнткай БДПУ імя М. Танка, але і раней за іншых студэнтаў авалодаць ведамі па прадмеце “Сучасная руская мова” амаль усяго першага курса. Урокі літаратуры станавіліся сапраўднай школай жыцця. “Да ўсяго стаўцеся крытычна”, — вучыла настаўніца.
Аднак у прафесію Валянціна Сямёнаўна трапіла выпадкова (калі можна так сказаць). Справа ў тым, што ў дзяцінстве яна вельмі хацела быць падобнай на дзядулю Матусевіча Адама Пятровіча, заўзятага паляўнічага і таленавітага лекара, які ведаў тайны прыроды і ўмела імі карыстаўся на карысць лю-дзей. Да слова, яе самыя шчаслівыя гады прайшлі побач з дзядулем і бабуляй Вікторыяй Францаўнай у невялічкай і вельмі ўтульнай вёсачцы Думічы. Ужо пасля заканчэння Шастакоўскай сямігодкі айчым Ясючэня Яўген Іванавіч (бацька прапаў без вестак на Вялікай Айчыннай вайне) павёз дакументы ў Баранавіцкае медвучылішча. Вярнуўся і гаворыць:
— Ну, Валя, доктаркай не будзеш, будзеш настаўніцай: у Баранавічах дакументы ўжо не бралі. Мы аддалі іх у Нясвіжскае педвучылішча.
“Настаўніцай, дык настаўніцай”, — вырашыла 14-гадовая дзяўчынка. Гэта было ў далёкім 1955 годзе. Тады Валянціна ўпершыню пабачыла вялікі свет. Так, менавіта Нясвіж з яго замчышчам, цудоўнымі краявідамі дапамаглі дзяўчынцы адкрыць для сябе Беларусь. Аднак былі і цяжкасці. З Мажы, дзе жыла Валянціна, да Нясвіжа транспарту ніякага не было — прыходзілася дабірацца на веласіпедзе летам і пешшу — узімку. Праз год у лёс Валянціны Сямёнаўны ўвайшло Палессе: Нясвіжскае педвучылішча было пераведзена ў Пінск. Так Саўчанка стала студэнткай Пінскага педагагічнага вучылішча імя А.С. Пушкіна. У 1959 годзе атрымала дыплом настаўніцы пачатковых класаў і — накіраванне на працу ў Антопальскі (зараз Кобрынскі) раён, у вёску Старадубцы. Тут адбылася першая сустрэча з сапраўдным вучнёўскім светам. Тут упершыню адчула сябе сапраўднай настаўніцай і сустрэла верных сябровак.
Праз год Валянціна стала студэнткай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Змены адбыліся і на працы: перавялі ў суседнюю вёску Аніскавічы. Але доўга яна там не затрымалася: не склаліся адносіны з дырэктарам-бюракратам. Таму ў хуткім часе вярнулася на Капыльшчыну.
У Цялядавіцкай сярэдняй школе сустрэлі маладую настаўніцу ветліва. Разумныя настаўнікі, сумленныя вучні і… надзвычай строгі дырэктар Жалкоўскі Валянцін Юльянавіч. Аднак менавіта ў Валянціны Сямёнаўны з патрабавальным начальнікам адносіны склаліся добрыя. А яго жонка Секержыцкая Зінаіда Паўлаўна і зусім ставілася да дзяўчыны як маці. Час працы ў Цялядавічах Валянціна Сямёнаўна зараз называе часам настаўніцкага станаўлення. Сяброўства з некаторымі вучнямі (!) яна пранесла праз усё жыццё. Зараз аб тым цікавым часе нагадвае шафа, што падарылі Валянціне Сямёнаўне на вяселле, якое адбылося 1 студзеня 1967-га. Праз год нарадзілася дачушка Ірынка, яшчэ праз тры гады — Светачка (на жаль, пражыла дзяўчынка толькі два месяцы). У 1972 годзе на свет з’явіўся сынок Віктар.
Настаўніцай СШ № 2 г. Капыля Валянціна Сямёнаўна Саўчанка стала ў тым жа 1967-м. Так, час працы ў гэтай установе адукацыі Валянціна Сямёнаўна па праве называе сваім зорным часам. Пошукі і адкрыцці, пастаянная праца над сабой, час шчырага захаплення прафесіяй і вучнямі. Тут адбылася сустрэча з самым галоўным Настаўнікам — Багдановічам Барысам Канстанцінавічам. За гэты перыяд Валянціна Сямёнаўна “выпусціла” шмат годных юнакоў і дзяўчат. Сярод больш вядомых — кандыдат педагагічных навук, дацэнт Наталля Кавалёва (Жаўрыд), кандыдат тэхнічных навук, вядомы альпініст Віктар Лутаў, кандыдат медыцынскіх навук, урач-траўматолаг-артапед лабараторыі траўматалогіі дарослага ўзросту РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску Алег Корзун, кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры гігіены працы Белмеддзяржуніверсітэта Ігар Сямёнаў, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Алена Васілеўская (Шкадарэвіч), начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Наталія Царкова (Дземідовіч), галоўны рэдактар газеты “Шахцёр” Сяргей Квіткевіч, вядучая Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Гулейка і інш.
Валянціна Сямёнаўна як матуля таксама можа ганарыцца: дачка Ірына — старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта: яна вучыць рускай мове іншаземных студэнтаў. Сын Віктар пасля заканчэння Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава застаўся жыць і працаваць там, у першапрастольнай. Ён — праграміст, стварае лятальныя апараты і займаецца распрацоўкай іх праграмнага забеспячэння.
Сярод асабістых узнагарод — значок “Выдатнік народнай адукацыі БССР”; Ганаровы дыплом ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Беларускага рэспубліканскага Савета прафесіянальных саюзаў, ЦК ЛКСМ Беларусі; шматлікія граматы Міністэрства адукацыі БССР і аддзела народнай адукацыі Мінаблвыканкама.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота з архіва В.С. Саўчанкі
Р.S. Вось, Валянціна Сямёнаўна, я напісала яшчэ адно сачыненне. На гэты раз — пра Вас. Таму, як старанная вучаніца, чакаю адзнакі.
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы