Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В этом году мы отмечаем 145-летие со дня рождения нашего земляка поэта Леона Лобика

16.03.2016

У свой час разам з калегам-журналістам райгазеты «Слава працы» Усеваладам Гурыновічам часта даводзілася бываць у мясцінах, дзе нарадзіўся легендарны паэт-змагар. Пашчасціла нам сустрэцца з пляменнікам паэта Рыгорам Цімафеевічам Лобікам, які з цеплынёй успамінаў пра свайго дзядзьку. Важныя звесткі пра свайго бацьку ў 80-я гады расказала яго дачка На-дзея Лявонаўна Фалітар, якая жыла ў Кукавічах.
Нарадзіўся Лявон Лобік у вёсцы Кукавічы. Яго бацька зрабіў усё магчымае, каб сын закончыў пачатковую школу ў Вялікай Раёўцы, а затым  Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Аднойчы ў Нясвіжы з хлопцам  здарылася няшчасце: не заўважыў і натыкнуўся на нейкі стрыжань, прабіў нагу. Так застаўся калекам.
Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года Лявон разам з Цішкам Гартным, Фабіянам Шантырам распаўсюджваў сярод жыхароў прапагандысцкую літаратуру.
Як успаміналі старэйшыя вяскоўцы з Кукавіч, Лобік праводзіў сходы пры завешаных вокнах. А каб не трапіць у «лапы» шпікоў, умела расстаўляў пікеты вартавых. Але такая пера-сцярога не заўсёды выратоўвала ад прыстава і ўрадніка. Падставай для арышту Лявона Лобіка сталі масавыя хваляванні сялян. Улады спачатку выслалі яго ў Краснадарскі край, а затым перакінулі ў волжскі гарадок Чорны Яр. Увосень Лявон вярнуўся ў Пінск, а потым і ў Кукавічы, дзе настаўнічаў, затым працаваў сакратаром у нясвіжскага міравога суддзі. 3 гэтага часу актыўна піша розныя артыкулы, вершы, нататкі, якія можна ўбачыць у «Нашай ніве».
Ён не толькі актыўны падпісчык выдання, але і разам з Алесем Гурло і Цішкам Гартным збіраў грошы на падтрымку любімай газеты. Але за тое, што патрабаваў у Кукавічах у пана Патразоніна грошай на выданне «Нашай нівы» і беларускіх календароў, настаўніка пасадзілі ў Віленскую турму.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца падшыўкі «Нашай нівы». У № 11 за 1912 год я знайшоў карэспандэнцыю, дзе наш зямляк піша: «Вось каб вучоныя прагледзелі нашу зямельку, то знайшлі б шмат карыснага для людзей. Я хачу сказаць аб тым, што месцамі грунт без гною дае ўраджай. Як апавядае Іван Ліхадзіеўскі з Куцаўшчыны, недалёка ад вёскі капалі землю пад слупы і знайшлі слой солі чырвонага колеру. Такую соль спачатку людзі ўжывалі для жывёлы, а пасля і сабе». Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі прачытаў гэтую нататку, вельмі ўзрадаваўся і палічыў, што гэта павінна стаць старонкай гісторыі беларускай геалогіі.
Турмы і ссылкі адбіліся на здароўі паэта: ён захварэў на сухоты. Будучы хворым выступаў перад салдатамі заходняга фронту, агітаваў іх пераходзіць на бок народа.
У Капылі лёг у бальніцу, але, як ні стараўся ўрач Каролька, не выратаваў народнага змагара. У канцы сакавіка 1918 года той памёр. Пахавалі Лявона Лобіка на гарадскіх могілках. Даследчыкі па крупіцах збіраюць спадчыну паэта. У першым томе «Анталогіі беларускай паэзіі» ёсць  вершаванае апавяданне Лобіка «Залом у жыце», урывак з якога мы прапаноўваем да вашай увагі.
Іван  Ігнатчык,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
 «СП»    http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы