Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине прошел первый весенний субботник

17.03.2016

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі большасці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Ідуць работы ў зоне адпачынку
Сваё імкненне зрабіць родны горад больш чыстым і прыгожым прадэманстравалі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія працавалі ў скверы ля Алеі герояў. Менш за гадзіну спатрэбілася ім, каб згрэбці ў кучы струхнелае лісце, галінкі, сабраць смецце. А потым загрузіць усё гэта ў трактарны прычэп (тэхніку для збору смецця прадаставіла КУП «Капыльская ЖКГ»). Тут жа, у скверы, працавалі прадстаўнікі іншых арганізацый горада.

Наводзіцца парадак ля раённага Цэнтра культуры
Не засталася па-за ўвагай і пойма ракі Каменкі, якая карыстаецца папулярнасцю ў капылян. Тут знайшлася справа для работнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. А вось супрацоўнікі райсавета дэпутатаў, апарату райвыканкама, некаторых яго аддзелаў сабраліся ў гарадской зоне адпачынку. Дапамагалі ім у рабоце прадстаўнікі капыльскага лясгаса, якія ўзброіліся бензапіламі і кустарэзамі. Як расказала Ірына Кісляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў, гэты ўпадабаны капылянамі куточак лесу патрабуе самай пільнай увагі. «Толькі адным суботнікам тут не абысціся, — лічыць Ірына Мікалаеўна. — Работы па навядзенні парадку ў гэтай зоне будуць працягвацца і далей. Аднак трэба, каб кожны, хто вырашыць правесці тут свой вольны час, таксама клапаціўся аб падтрыманні чысціні і парадку. Не думаю, што вельмі цяжка патраціць літаральна пяць-дзесяць хвілін, каб прыбраць за сабой рэшткі ежы і спажыты посуд. Тым больш, што кантэйнеры для смецця стаяць на кожным кроку».

На суботніку — работнікі СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм»

У зоне адпачынку на дапамогу прыйшлі работнікі лясгаса
Разам са старшынёй райсавета мы праехалі па горадзе, каб паглядзець, як ідзе суботнік. Старанна шчыравалі ля ўваходу на сваю тэрыторыю і ўздоўж яе агароджы работнікі СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм»: выграбалі лісце, бялілі ствалы дрэў. Былі арганізаваны работы па навядзенні парадку аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, КУП «Капыльскі РБУ», ААТ «Капыльскі РКБА», КУП «Капыльская ЖКГ», райспажыўтаварыствам і інш.

Работнікі кацельні № 5 КУП «Капыльская ЖКГ»
Паводле слоў Ірыны Кісляк, падчас суботніка работы вяліся не толькі на гарадскіх вуліцах. Так, упраўленне райсельгасхарчу працавала на добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак у аграгарадку Н. Доктаравічы, а землеўпарадкавальная служба зай-малася такой жа справай у Пясочным. Фінансавы аддзел райвыканкама быў заняты на ўборцы пустуючых участкаў у Капыльскім сельсавеце (в. Чырвоны Партызан), інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне — у Цімкавіцкім сельсавеце, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама — у Бучацінскім. Адгукнуліся на заклік прыняць удзел у суботніку ўстановы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльныя работнікі, наводзіла парадак на сваіх прысядзібных участках і насельніцтва раёна.
Безумоўна, за адзін дзень выканаць усё запланаванае немагчыма, таму работы па навядзенні парадку на роднай зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна і азеляненні працягнуцца. Тым больш, што гэтага патрабуе адпаведнае распараджэнне старшыні райвыканкама.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
 «СП»    http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы