Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыльские творческие коллективы защищали высокие звания

05.04.2016

Самадзейныя артысты Капыльшчыны на сцэне раённага Цэнтра культуры прадэманстравалі творчыя дасягненні падчас правядзення XVIII абласнога агляду «народных» і «ўзорных» аматарскіх калектываў. Агляд праводзіўся Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці з мэтай пацвярджэння ганаровага звання «народны». Журы, якое ўзначальвала дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская, на працягу мерапрыемства ацэньвала прадстаўленыя выступленні.
Музыку не трэба бачыць: яе трэба чуць. Але калі назіраеш за тым, як гукі ідуць да слухача, разумееш: каб мелодыя пайшла ў жыццё, патрэбна шмат майстэрства.
Вось на сцэне гучаць джазавыя кампазіцыі ў выкананні ўзорнага эстраднага аркестра (мастацкі кіраўнік Леў Канаплянік) Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны нумар гледачы сустракалі сапраўдным шквалам апладысментаў і крыкамі «Брава!». У калектыву за час свайго існавання шмат дасягненняў, пра якія мы неаднойчы расказвалі на старонках газеты.

Джазавы аркестр
Адметнасць народнага вакальна-інструментальнага ансамбля раённага Цэнтра культуры «Замкавая гара» ў тым, што з першых дзён існавання ўдзельнікі прапагандуюць свае аўтарскія творы. «Музыка Андрэя Раеўскага (а менавіта ён і з’яўляецца мастацкім кіраўніком ансамбля), словы Аляксея Вайцешака», — менавіта так аб’яўлялі кожную кампазіцыю. Дарэчы, у мінулым годзе калектыў атрымаў Дыплом І ступені за лепшы песенны твор на абласным конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў «І страфой, і тактам».

«Замкавая гара»
Выступленні народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары» пад кіраўніцтвам Святланы Салавей вядомы далёка за межамі не толькі нашага раёна, але і краіны. І кожны раз, калі са сцэны льюцца меладычныя гукі беларускіх народных інструментаў, у пачуццях і думках нібыта вяртаешся ў мінулае.

«Капыльскія дудары»
— Песні, якія выконвае народны ансамбль народнай песні «Спадчына», закранаюць найтанчэйшыя струны душы, — аб’яўляюць наступных выканаўцаў вядучыя (навучэнцы гарадскіх школ) Дар’я Заварзіна і Максім Почапень. — Яны даносяць да кожнага прыгажосць музычнай творчасці.
Нельга не згадзіцца са словамі вядучых, таму што сапраўдная народная песня здольна прымусіць сумаваць і радавацца, плакаць і смяяцца. Адметна, што аўтарам слоў адной з кампазіцый стаў наш зямляк Мікалай Майсюк, а музыкі — канцэртмайстар ансамбля Аляксандр Карповіч. Бяззменным мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляецца Валянціна Зарамбоўская.

«Спадчына»
І зноў нельга аспрэчваць словы вядучых (толькі ўжо дарослых) Сяргея і Кацярыны Мялешкаў аб тым, што самы выдатны інструмент — голас. Нішто не параўнаецца з ім па выразнасці і глыбіні. А калі голас не адзін, калі некалькі гэтых цудоўных інструментаў зліваюцца ў ансамблі і гучаць як адзіная, добра настроеная струна, тады мелодыю, якая атрымалася, можна назваць сапраўдным чараўніцтвам. Дакрануцца да гэтай яскравай прыгажосці гукаў дапамагалі салісткі народнага вакальнага ансамбля «Аліра». Дарэчы, калектыў — пастаянны ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў. Кіраўніком ансамбля з’яўляецца Таццяна Хілько.

«Аліра»
А вось лірычныя кампазіцыі, якія прагучалі падчас выступлення вакальнага ансамбля «Дабрадзеі», прымусілі і крыху пасумаваць, і павесяліцца. Гэта выступленне — крок да ўдзелу ў абласным фестывалі ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які адбудзецца 16 красавіка ў г. Смалявічы. Знаходзіць цікавыя музычныя кампазіцыі і адточваць выканальніцкае майстэрства дапамагае мастацкі кіраўнік ансамбля Валянціна Зарамбоўская.
З’яўленне на сцэне наступных выканаўцаў падказала: сувязь пакаленняў — рэч моцная і вартая. Так, талент і творчая спадчына перадаюцца ад старэйшых больш маладзейшым. Студыя эстраднага вакалу «Кліо», што створана пры дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» ў гэты вечар змагалася за прысваенне звання «ўзорны». Удзельнікі (а дакладней прыгожыя ўдзельніцы) пастаянна выступаюць на творчых фестывалях і конкурсах рознага ўзроўню. Знаходзіць і развіваць творчыя здольнасці дзяўчатам дапамагае таленавіты педагог Таццяна Ермаловіч. У склад студыі ўваходзяць вакальны ансамбль «Элегія», дуэт «Чамучкі» і інш. Самай юнай удзельніцы Вікторыі Жогаль споўнілася пяць гадоў. Зусім нядаўна Вікторыя стала дыпламантам міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Музыки свет».
І калі гледачы (а іх, дарэчы, прыйшло на канцэрт шмат) маглі адпачыць і адчуць асалоду ад музыкі, то членам журы прыйшлося папрацаваць. Як вынік — вердыкт: «Высокае званне «народны» — пацверджана!». Але прадаставім слова старшыні журы.
Раіса ВАЙЦЯХОЎСКАЯ:
«Капыльскі раён заўсёды адрозніваўся: тут прадстаўлена шмат жанраў не падобных адзін на аднаго. Гэта і «Замкавая гара», якая выконвае сапраўдны рок, і ансамблі народнай песні і музыкі, і эстрадныя выканаўцы. Дарэчы, «Замкавая гара» актыўна супрацоўнічае з клубам кампазітараў і паэтаў «Жывіца» і прапагандуе аўтарскія творы, а яе кіраўнік Андрэй Раеўскі займае актыўную творчую пазіцыю. Сёння мы з задавальненнем слухалі і «Капыльскіх дудароў». Мастацкі кіраўнік калектыву Святлана Салавей шукае новыя формы, рознабаковыя падыходы як да падбору рэпертуару, так і да выканання. Асобных слоў заслугоўвае эстрадны джазавы аркестр. Дзякуючы самаадданасці Льва Канапляніка юныя музыкі прымалі ўдзел у самых разнастайных конкурсах і фестывалях. «Спадчына» парадавала нас тым, што значную ролю сталі адыгрываць мужчыны-выканаўцы. Не магу не адзначыць і песенную пяшчоту артыстак з «Аліры». Вельмі прыемна было бачыць і чуць калектыў студыі эстраднага вакалу «Кліо», які змагаўся за прысваенне звання «ўзорны». Дарэчы, такіх рознаўзроставых саставаў у вобласці мала. І, канешне, мы станоўча ацэньваем выступленне, таму што сёння ўбачылі і пачулі вельмі цікавыя нумары. Ды наогул кожны калектыў можа прадставіць самастойную канцэртную праграму. Пры пастаноўцы нумароў мы бачым харэаграфічнае афармленне, лагічную выстраенасць і адсутнасць статычнага спявання. Такое творчае развіццё — сведчанне плённага ўзаемадзеяння і з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, і асабіста з яго начальнікам Наталляй Царковай, і з дырэктарам РЦК Наталляй Рыбак. Склалася вельмі моцная каманда. У развіццё культуры Мінскага рэгіёну творчы ўклад уносіць Любоў Галубовіч, якую мы запрашаем да ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Не застаюцца ўбаку Валянціна Зарамбоўская і Таццяна Хілько. Добрых слоў варты і вядучыя мерапрыемства як дарослыя: Кацярына і Сяргей Мялешкі, так і навучэнцы: Дар’я Заварзіна і Максім Почапень. Хочацца пажадаць усім калектывам захоўваць свае творчыя саставы. І яшчэ — каб на Капыльшчыне больш развіваўся харэаграфічны жанр.
Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы