Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Профилактическая акция «Старость без насилия» проходит на территории Копыльского района

11.04.2016

Адносіны да пажылых грамадзян ва ўсе часы былі і ёсць паказчыкам цывілізаванага грамадства, яго маральнасці і духоўнай культуры. На жаль, сустракаюцца выпадкі пагардлівых адносін членаў сям’і да пажылых людзей.
Акцыя праводзіцца з мэтай прадухілення насілля ў адносінах да пажылых грамадзян, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін. Таксама для прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля, растлумачэння неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі.
Арганізатарам і каардынатарам акцыі з’яўляецца ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Яна праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з саветам грамадскага пункта аховы правапарадку г. Капыля, раённымі аддзеламі ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, пракуратурай раёна, раённымі арганізацыямі Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, сельвыканкамамі.
У ходзе акцыі праводзіцца адпрацоўка ўсіх сельсаветаў раёна. Як паведаміла намеснік дырэктара ТЦСАН, старшыня савета грамадскага пункта аховы правапарадку г. Капыля Таццяна Радкевіч, прафілактычныя мерапрыемствы з удзелам зацікаўленых структур ужо праведзены на тэрыторыі васьмі сельсаветаў: наведаны 54 пажылыя грамадзяне, праведзена восем пасяджэнняў савета грамадскага пункта аховы правапарадку.
У адзін з дзён мы пабывалі ў сем’ях пажылых, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін на тэрыторыі Бабаўнянскага сельсавета. Падчас наведвання дадаткова вывучаны ўмовы пражывання, звернута ўвага на захаванне правіл пажарнай бяспекі. Праведзена анкетаванне, сацыялагічныя апытанні сярод састарэлых па праблемах насілля. Сярод людзей паважанага ўзросту распаўсюджаны тэматычныя буклеты, памяткі.
На базе Бабаўнянскага сельвыканкама адбылося пазачарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якое былі запрошаны асобы, што вядуць асацыяльны лад жыцця. З імі праведзена сур’ёзная размова старшынёй сельвыканкама Ірынай Запольскай, участковым інспектарам Дзмітрыем Карнейчыкам, членамі савета. Пэўныя заўвагі выказала і намеснік дырэктара ТЦСАН Таццяна Радкевіч. Асаблівая ўвага звернута на недапушчэнне насілля ў адносінах да пажылых грамадзян.
Канчатковыя вынікі акцыі будуць падведзены напрыканцы красавіка.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы