Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В парке Победы в деревне В. Раевка прошел субботник

15.04.2016

У артыкуле «Каб не зарастала сцяжынка памяці», апублікаваным у № 25 ад 6 красавіка ў раённай газеце «Слава працы», была ўзнята праблема па добраўпарадкаванні парку з помнікам «Смуткуючая маці» ў вёсцы В. Раёўка. Матэрыял знайшоў водгук у грамадскасці, і ўжо праз тры дні валанцёры з г. Капыля прыехалі на месца, каб аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на гэтым памятным месцы.
Нягледзячы на пахмурнае і крыху халаднаватае надвор’е на суботнік сабралася каля дваццаці чалавек, якія прадстаўлялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, КУП «Капыльская ЖКГ», УАЗ «Капыльская ЦРБ», райспажыўтаварыства і ГА «БРСМ».
Калі прыехалі на месца, у парку ўжо працавалі работнікі філіяла «Вялікая Раёўка». Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі Анжэла Віцебская патлумачыла, што працаўнікі сельгаспрадпрыемства стараюцца як мага хутчэй прыбраць тэрыторыю вакол помніка ад леташняга лісця. Але, паколькі пачалася вясенняя пасяўная, «свабодныя рукі», на жаль, знайсці вельмі цяжка. А дапамога гарадскіх жыхароў будзе дарэчы.
Падзякавала гараджанам і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. «Сёння работнікі розных устаноў і прадпрыемстваў працуюць на суботніках на тэрыторыі сельсавета, — расказала Алена Мечыславаўна. — Прыбіраем грамадзянскія могілкі. Выразаем параснік, кустоўе. Аб’ём работы таксама вельмі вялікі, і спатрэбіцца не адзін суботнік, каб паўсюдна навесці парадак».
Тым часам працоўны дэсант працягваў уборку парку. Работа аказалася не з лёгкіх — пасля ўчарашняга дажджу лісце намокла і пацяжэла. А паколькі працавалі ў асноўным жанчыны, то даводзілася рабіць невялікія перапынкі. Ужо праз некалькі гадзін у парку віднеліся невялічкія кучкі лісця, сіламі мясцовай гаспадаркі гэта вялікая тэрыторыя пасля будзе ад яго ачышчана.
План работ па добраўпарадкаванні памятнага месца распрацаваны. І ў хуткім часе парк і помнік «Смуткуючая маці» набудуць прывабны выгляд.



Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы