Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Государственному учреждению культуры «Копыльский районный центр культуры» — 60 лет!

25.04.2016

Менавіта ў сакавіку 1956-га капыляне ўпершыню пераступілі парог толькі што ўзведзенага будынка, каб зноў і зноў вяртацца сюды па добры настрой.
2015 год. Гонар и вынікі.
* Дыплом І ступені ў намінацыі «За лепшы песенны твор» у абласным конкурсе «І страфой, і тактам»;
* Дыплом «За шматгадовую плённую працу, творчую ініцыятыву, значны ўклад у развіццё вакальна-харавога мастацтва Міншчыны» ў юбілейным канцэрце «Песня матчына — ты мая спадчына»;
* Дыплом удзельніка ў абласным конкурсе  «Напеў зямлі маёй»;
* Дыплом удзельніка ў рэспубліканскім фестывалі харавога мас-тацтва «Пеўчае поле»;
* Удзел у абласным этапе рэспубліканскага вакальнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі»;
* Удзел у абласным свяце-конкурсе «Слуцкія паясы»;
* Удзел у Нацыянальным фестывалі эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі»;
* Удзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2015».
Юбілейны для Капыльскага раённага цэнтра культуры 2016 год — знакавы і для ўсёй нашай краіны: ён аб’яўлены Прэзідэнтам як Год культуры. Таму і планаў, і спраў у артыстаў, як кажуць, грамаддзё. Асноўныя з іх: выкананне рашэнняў, распараджэнняў, праграм па сацыяльна-культурным абслугоўванні насельніцтва; пошук і ўкараненне ў практыку новых формаў і метадаў працы; развіццё формаў платных паслуг; умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Але 60-годдзе — гэта свята, перш за ўсё, для нас, гледачоў, а для саміх работнікаў установы — час напружанай і самаадданай працы. Менавіта невялічкі калектыў РЦК прыкладае шмат намаганняў, каб усе святы, што адбываюцца ў горадзе, праходзілі цікава і яскрава, каб звонка гучалі песні, каб зіхацеў жартамі гумар.
Мы сустрэліся з дырэктарам установы Наталляй Рыбак, якая ўзначальвае яе на працягу 16 гадоў, у звычайны бу-дзённы дзень. У раённым цэнтры культуры кіпіць работа: у кабінеце кіраўніка раз-пораз гучаць тэлефонныя званкі, супрацоўнікі горача абмяркоўваюць творчыя ідэі, прыбіральшчыцы наводзяць чысціню і парадак. На сталах у холе — афішы знакамітай расійскай артысткі Кацярыны Галіцынай. Словам, звычайная працоўная абстаноўка.
— Наш раённы цэнтр ахоплівае вялікі аб’ём  работы па культурным абслугоўванні насельніцтва, — расказвае Наталля Рыбак. — І сёння як кіраўнік з упэўненасцю магу сказаць: я ганаруся тым, што побач працуюць вельмі таленавітыя, самаадданыя людзі. Таццяна Хілько дорыць песні на працягу 36 гадоў, Тамара Дрожжа працуе 34 гады, Валянціна Зарамбоўская — 31, Алена Дзямідчык — 27, Любоў Галубовіч — 31, Святлана Папок — 14. І сёння трэба адзначыць, што мы — адна з самых узроставых метадычных службаў вобласці. У 2012 годзе да нас прыйшла Ліля Чарнушэвіч, выступленні якой таксама падабаюцца гледачам. Незаменны Аляксандр Мотуз дапамагае ўсім культурным установам горада і раёна. Зусім нядаўна да нас на працу прыйшла маладая і таленавітая балетмайстар Вераніка Гурло. Спадзяёмся, што з яе дапамогай харэаграфічнае мастацтва будзе актыўна развівацца. Без усіх гэтых людзей немагчыма ўявіць дзейнасць раённага цэнтра культуры. Верай і праўдай, калі можна так сказаць, яны служаць мастацтву. Кожнаму работніку ўстановы я ўдзячна за тое, што, нягледзячы ні на якія выпрабаванні і цяжкасці, мы працягваем радаваць нашых гледачоў. І кожнае мерапрыемства, якое праводзіцца ў раённым цэнтры культуры, мае свой стыль, сваю тэматыку, заўсёды насычана мастацкім густам і фантазіяй, над якімі працуюць творчыя, неардынарныя спецыялісты.
Так, у кожным слове дырэктара — сапраўдны гонар за тых, хто працуе побач. Ды і ні дзіва: пры раённым цэнтры культуры створаны і дзейнічаюць калектывы, што на працягу многіх гадоў носяць пачэснае званне «народны»: ансамбль народнай песні «Спадчына» (кіраўнік Валянціна Зарамбоўская), вакальна-інструментальны ансамбль «Замкавая гара» (Андрэй Раеўскі), жаночы вакальны ансамбль «Аліра» (Таццяна Хілько), тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (Любоў Галубовіч), клуб майстроў «Скарбонка» (Галіна Гурло). Сёння далёка за межамі раёна вядома Любоў Галубовіч, якая стварае цікавыя тэатралізаваныя пастаноўкі. Зараз Любоў Пятроўна ра-зам з удзельнікамі тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» ўдзельнічае ў распрацоўцы абласнога свята, прысвечанага Кандрату Крапіве. Дарэчы, абласны фестываль гумару і гульні «Капыльскія пацехі» — візітная картка нашага горада, а жарты ўдзельнікаў свята яшчэ доўга гучаць на Міншчыне.
— Валянціна Зарамбоўская адра-джае нашу беларускую спадчыну, — працягвае расказ Наталля Рыгораўна, — таму і калектыў, якім яна кіруе, называецца менавіта «Спадчына». Зараз яго ўдзельнікі не толькі спяваюць, але і выконваюць народныя абрадавыя танцы. Не памылюся, калі скажу, што назва калектыву «Аліра» па-свойму таямнічая. Так ансамбль стаў называцца толькі ў 2015 годзе, нягледзячы на тое, што існуе з 1980 года. Дзякуючы таленту мастацкага кіраўніка калектыву Таццяны Хілько, прыгожыя галасы капылянак вядомы ўсёй нашай краіне. Цудоўныя матэрыяльныя каштоўнасці ствараюць удзельнікі клуба майстроў «Скарбонка», які ўзначальвае Галіна Гурло. Гэтыя прыгожыя творы народных майстрых капыляне маюць магчымасць набыць падчас правядзення кірмашоў. Не магу не сказаць і пра вялікі творчы патэнцыял вакальна-інструментальнага ансамбля «Замкавая гара». За час яго існавання з’явілася каля 50 музычных аўтарскіх твораў рознага жанру. Заўважылі ў вобласці і вакальны ансамбль «Дабрадзеі». Так, у ім спяваюць жанчыны паважанага ўзросту. Але, як было адзначана, жанчыны нашы выглядаюць вельмі молада і прыгожа. І спяваюць, вядома ж, так жа цудоўна. Кожны дзень патрабуе ад калектыву РЦК выкарыстання сучасных стыляў і новых метадаў работы, актыўнага супрацоўніцтва з установамі рэгіёну.
Яшчэ адзін з кірункаў дзейнасці капыльскага раённага цэнтра культуры — арганізацыя і правядзенне выступленняў знакамітых беларускіх і расійскіх артыстаў.
— Гэта, перш за ўсё, дзейнасць кіраўніка, — удакладняе Наталля Рыгораўна. — Крыху прыадчыню заслону: адміністратары артыстаў сябруюць адзін з адным, абменьваюцца ўражаннямі ад наведвання таго ці іншага горада. І наш Капыль вядомы як горад, дзе не сарвалася ніводнага канцэрта. Капыляне заўсёды радуюць артыстаў цёплым прыёмам, таму і едуць да нас знакамітасці.
І так з года ў год: кожнае свята — час напружанай працы, каб добры настрой быў заўсёды з намі, гледачамі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА 
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы