Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине прошли республиканский и районный субботники

27.04.2016

Сапраўдным святам працы на Капыльшчыне стала правядзенне 23 красавіка рэспубліканскага і раённага суботнікаў. Добрае надвор’е, прыўзняты настрой тых, хто працаваў на свежым паветры, стваралі святочную атмасферу.
Па папярэдніх падліках, як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, выйшлі папрацаваць на карысць дзяржавы каля 11 тысяч нашых землякоў. У гэты дзень добраўпарадкоўваўся горад і сельскія населеныя пункты, воінскія пахаванні і памятныя месцы, хтосьці выконваў работу на сваіх працоўных месцах.

На добраўпарадкаванні крынічкі працуюць работнікі КУП «Капыльская ЖКГ»
Асабліва шматлюдна было ў гарадской зоне адпачынку. Тут прыбіралі спілаваныя дрэвы і высечаныя кусты супрацоўнікі ўсіх аддзелаў райвыканкама, калектывы гарадскіх навучальных устаноў. Акрамя таго яны падмяталі дарожкі ў лясным масіве, наводзілі парадак на месцах адпачынку. Тут жа мы сустрэліся з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аленай Міхайлоўскай:
— Як бачыце, работнікі гімназіі і гарадскіх школ працуюць на добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі. Усе ўстановы адукацыі ў сельскай мясцовасці таксама выконваюць неабходныя работы. Сёння задзейнічаны звыш 1200 дарослых і каля 1400 школьнікаў. Разам з навядзеннем парадку на зямлі нашы ўстановы праводзяць шосты школьны дзень. Дашкольныя ўстановы арганізавалі дзяжурныя групы, каб бацькі без праблем маглі прыняць удзел у сённяшнім свяце працы.

Наводзяць парадак ля помніка землякам настаўнікі і вучні Старыцкай СШ
На розных аб’ектах можна было заўважыць працаўнікоў КУП «Капыльская ЖКГ». Напрыклад, лесанарыхтоўчая брыгада вызваляла ад зарасніку схіл каля дома № 6 па вул. Партызанскай, на гэтай жа вуліцы ішла пафарбоўка агароджы, рамантавалася ліўневая каналізацыя на мосце. Вялося добраўпарадкаванне тэрыторыі каля крынічкі на Замкавай гары, каля помніка воінам-вызваліцелям Капыля і шэраг іншых работ.

Упрыгожваюць тэрыторыю работнікі Капыльскага РАУС
А вось работнікі ДУП «Капыльскае ПМС» у дзень суботніка распачалі ўмацоўванне рэчкі Каменкі ў раёне гарадскога парку адпачынку. Спецыялісты прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне вялі ачыстку поймы рэчкі па вуліцы Камсамольскай. Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выйшлі, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю каля новага адміністрацыйнага будынка. Яны высаджвалі туі і наводзілі парадак ля гаражоў.

На разборцы пустуючага дома ў в. Русакі
У сельскіх населеных пунктах таксама кіпела работа. Нам удалося пабываць на тэрыторыі Слабада-Кучынскага і Грозаўскага сельсаветаў.
— З упэўненасцю магу сказаць, што суботнік у нас праходзіць актыўна і дружна, — адзначыла пры сустрэчы старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева. — Сёння працуем на васьмі аб’ектах. Усё ідзе арганізавана, мясцовыя сельгаспрадпрыемствы дапамагаюць тэхнікай, уключыліся ў работу і супрацоўнікі МНС. У гэты дзень мы вя- дзём разборку аж трох пустуючых дамоў у вёсках Русакі, Калінаўка і аграгарадку Пясочнае. На выручку да нас прыехалі і прадстаўнікі падшэфных капыльскіх арганізацый. Не застаецца ўбаку актыў сельсавета, значную падтрымку адчуваем ад педагогаў і школьнікаў.

Кіпіць работа на могілках у в. Харытонаўка
Напрыклад, вучні і настаўнікі Старыцкай СШ наводзілі парадак на тэрыторыі каля сваёй навучальнай установы, каля воінскіх пахаванняў, высаджвалі кветкі ля помніка загінуўшым землякам. Калектыў педработнікаў і тэхперсаналу Слабадакучынскай СШ наводзіў парадак на могілках у в. Харытонаўка і каля помніка воінам-партызанам. Вялася падрыхтоўка да адкрыцця абноўленага помніка спаленым у 1943 годзе дзецям з в. Роспы.

Працоўны дэсант ачышчае зону адпачынку
У Год культуры не былі пакінуты і аб’екты, якія нясуць гісторыка-культурную каштоўнасць. Так, супрацоўнікі ўстаноў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама наводзілі парадак на месцы, дзе была сядзіба Эдварда Вайніловіча ў в. Дунаева, пабудаваная ў другой палове ХVІІІ стагоддзя.

Стары будынак прыбірае калектыў СШ № 2 г. Капыля
— Мы прыехалі на гэта месца, каб аддаць даніну павагі нашаму слыннаму земляку, зусім нядаўна пачалася яго беатыфікацыя, а сядзіба гэта ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, — падзялілася дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. — Менавіта гэту сядзібу Вайніловіч прадаў, каб за выручаныя грошы распачаць будаўніцтва Чырвонага касцёла ў Мінску. Мы з задавальненнем узяліся за работу, каб навесці парадак на гэтым памятным месцы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Паўла ШЭІНА
 
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы