Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Юные копыльские мастера успешно выступили на областном конкурсе «Калыска талентаў»

14.06.2016

Юныя творцы з нашага раёна ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі па выніках ІІІ абласнога свята-конкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў».

Юныя майстры са сваімі настаўнікамі
У нашай краіне шмат робіцца для таго, каб развіваць творчасць і талент хлопчыкаў і дзяўчынак, праходзіць мноства дзіцячых фестываляў і конкурсаў, якія заваявалі папулярнасць у падрастаючага пакалення. Адным з такіх у Мінскай вобласці з’яўляецца абласное свята-конкурс дзіцячай творчасці «Калыска талентаў», якое традыцыйна праходзіць на клецкай зямлі. Дарэчы, упершыню названае свята было праведзена ў рамках абласной праграмы «Традыцыйная культура і дзеці». А «дзіцячым» яно называецца таму, што да ўдзелу ў ім запрашаюцца тыя, хто яшчэ не адзначыў 18-годдзе. Да таго ж рабяты з’яўляюцца навучэнцамі дзіцячых школ мастацтваў, студый і гурткоў, а таксама ўдзельнікамі фальклорных калектываў і калектываў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубных і пазашкольных устаноў.
На працягу свята хлопчыкі і дзяўчынкі вызначыліся талентам, размаўлялі, кіраўнікі калектываў перадавалі набыты вопыт калегам, вучыліся адзін у аднаго. Магчымасць паказаць сваю творчую «разыначку» была ва ўсіх удзельнікаў конкурсу. З задавальненнем і ўпэўненасцю юныя жыхары Капыльшчыны дэманстравалі свае творчыя магчымасці і дасягненні. Журы, якое ўзначаліла кандыдат педагагічных навук, дацэнт, член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» Любоў Еўдакімаўна Раманенка, вызначала лепшых у кожнай намінацыі. Так, Раман Волкаў атрымаў Дыплом І ступені за захаванне і развіццё традыцыйнай спадчыны свайго раёна, лепшую калекцыю хатніх работ, выкананую ў тэхніцы «бісерапляценне». Дыпломамі ІІ ступені за ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход у выкананні твораў:  з цеста — узнагароджана Ангеліна Голец, беларускага пояса — Данііл Сафронаў і Кацярына Бубніковіч. Дыплом ІІ ступені атрымаў Аляксей Бірук і Дыплом ІІІ ступені Мікалай Шчоткін за ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход у выкананні твораў мастацкага ткацтва. За выкананне твораў мастацкай керамікі Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Ксенія Скамароха. Усе названыя хлопчыкі і дзяўчынкі — выхаванцы раённага цэнтра ткацтва, узначальвае які Таццяна Волкава.
Дыплом І ступені за лепшую калекцыю хатніх работ, выкананую з мастацка апрацаванай скуры, атрымала выхаванка Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Драко (настаўніца Мілана Мароз).

Дар’я Драко і Мілана Мароз
Дыпломамі за актыўны ўдзел у фестывалі ўзнагароджаны навучэнцы Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Яна Лазук, Ангеліна Пяцігорац, Станіслаў Траяновіч (настаўніца Алена Бельская) і выхаванкі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна Дар’я Ра-дзечка і Настасся Таткова (настаўніца Марыя Муратава). Яны прадэманстравалі свае ўменні ў тым, як плесці беларускія паясы і ляпіць цудоўныя керамічныя рэчы адпаведна.
Асабліва прыемна, што аб тым, як цудоўна і яскрава было прадстаўлена мастацтва Капыльшчыны, напісалі на старонках клецкай раённай газеты «Да новых перамог»: «Прыцягнулі ўвагу майстры з Капыльшчыны. Тут, пад скронямі дрэў, разгарнуўся цэлы ткацкі комплекс! Ужо пры падвядзенні вынікаў высветлілася, што 16 рабят былі адзначаны дыпломамі, і восем з іх — не толькі за актыўны ўдзел… Што тут яшчэ можна дадаць: таленавітыя дзеткі!»
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 «СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы