Жыхароў і
гасцей Капыля запрашаем 6 ліпеня ў 21.00 у зону адпачынку на
тэатралізаваную праграму «У ноч на Купалу», прымеркаваную да народнага свята
Купалля.
Вас чакаюць таксама танцавальная
і забаўляльная праграмы. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі.
Закончыцца святочнае дзейства 7 ліпеня ў 1 гадзіну ночы віншаваннем шчаслівай
пары, якая знойдзе «Папараць-кветку».
Аргкамітэт
«СП» http://www.kopyl.by