Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

17 сентября на Копыльщине состоится спортивный форум, хорошо известен в Беларуси как Республиканские легкоатлетические соревнования «Капыльскія пагоркі»

31.08.2016

У рамках свята пройдуць старты каманд на дыстанцыях 6х200 м — для самых маленькіх удзельнікаў, 4х400 м — для юных спартсменаў агульнаадукацыйных школ, ДЮСШ, працоўных калектываў нашага раёна (карпаратыўныя эстафеты), 4х1000 м.
У далейшай праграме спартыўнага форуму адбыліся некаторыя змены. Замест эстафетнага паўмарафону пройдзе трэйл-гонка «KOPYL TRAIL». Пра некаторыя падрабязнасці новага бегавога фармату даведаліся ў намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктара ВАСІЛЕЎСКАГА.
— Віктар Васільевіч, чаму было прынята рашэнне змяніць фармат асноўных спаборніцтваў?
— Гэта звязана з некалькімі прычынамі. Па-першае, у свеце паступова страчваецца цікавасць да эстафетнага бегу на доўгія дыстанцыі. Па-другое, многія спартсмены краіны прымаюць удзел або рыхтуюцца да выступленняў у іншых спаборніцтвах, якіх у вераснёўскім спартыўным календары вельмі многа. Гэтыя акалічнасці ў многім і паўплывалі на рашэнне змяніць фармат капыльскага спартыўнага свята.
— Патлумачце, калі ласка, што будзе прадстаўляць сабой трэйл-гонка?
— Такія спаборніцтвы адносяцца да прыгодніцкага бегу, падчас якога неабходна пераадольваць розныя натуральныя і штучныя перашкоды. Ён становіцца вельмі папулярным ва ўсім свеце. Гэта даволі-такі відовішчнае дзейства для гледачоў, а асноўная маса ўдзельнікаў прыходзіць сюды не толькі весела правесці вольны час, але і пераадолець сябе — адчуць эмацыянальны пад’ём і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Спартсмены спаборнічаюць у бегу па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, пясчаных пляжах, водных перашкодах і горных масівах. Што датычыцца гонкі «KOPYL TRAIL», то яе асаблівасцю з’яўляюцца перашкоды на дыстанцыі, якія стварыла сама прырода.
— Дарэчы, а колькі кіламетраў складае траса?
— У нашых спаборніцтвах ёсць дзве дыстанцыі. Першая — для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Яна складае 4,2 км. Для старэйшых спартсменаў траса будзе ў два разы даўжэй — 8,4 км. Усе ўдзельнікі, якія пераадолелі дыстанцыю, атрымліваюць медаль фінішора. Дарэчы, упершыню ў нас уведзена сістэма электроннай фіксацыі часу (чып-сістэма). А першым 100 бегунам у абедзвюх дысцыплінах таксама ўручым футболкі з лагатыпам гонкі.
— Былая дысцыпліна, паўмарафон, — гэта камандныя спаборніцтвы. А што ўяўляе ў гэтым плане трэйл-гонка?
— Наш прыгодніцкі бег — спаборніцтвы як камандныя, так і індывідуальныя. У склад каманды ўваходзяць тры чалавекі: два юнакі і дзяўчына — у малодшай групе і двое мужчын і адна жанчына — у старэйшай, у астатнім — кожны жадаючы можа прыняць удзел у бегу па бездарожжы.
— На Вашу думку, колькі аматараў экстрыму прыедзе паспрабаваць свае сілы ў трэйл-гонцы?
— Увогуле, будзем рады ўсім, хто прыедзе да нас на спаборніцтвы. Ужо многія спартсмены запоўнілі заяўку на ўдзел, форма якой знаходзіцца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Інфармацыю па спаборніцтвах можна знайсці таксама на сайтах Капыльскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму і клуба аматараў бегу «Вікторыя». Запрашаю на свята спорту і здароўя: упэўнены, што гэта відовішча прыйдзецца вам даспадобы.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы