Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Блиц-опрос: что вы ждете от выборов?

02.09.2016

11 верасня — важны дзень у нашай краіне. Грамадзяне прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за будучыню. Каго з кандыдатаў падтрымаць — уласны выбар кожнага.
Мы звярнуліся да некаторых нашых чытачоў з пытаннем: чаго Вы чакаеце ад выбараў?

Марына ТАЛЕЙКА, настаўніца пачатковых класаў СШ № 3 г. Капыля:
— Я буду галасаваць за мір, спакой і парадак у нашай краіне. Вядома ж, бачу ў парламенце чалавека годнага і нацэленага на актыўную заканадаўчую дзейнасць. Прыйсці на выбарчы ўчастак — грамадзянскі абавязак кожнага, бо гэта наша краіна, мы тут жывём, тут жывуць нашы дзеці. І менавіта таму мы павінны аддаць свой голас за шчаслівую Беларусь!

Таццяна РАДКЕВІЧ, намеснік дырэктара ДУ «Капыльскі ТЦСАН»:
— Выбары — важная па-дзея для краіны і кожнага з нас. Гэта магчымасць выказаць сваю волю. Прыняць удзел у галасаванні — значыць праявіць клопат пра будучыню краіны. Як грамадзянін я павінна выказаць сваю пазіцыю, бо нам трэба памятаць не толькі пра свае правы, але і абавязкі. На маю думку, галоўнай мэтай дзяржавы з’яўляецца забеспячэнне годнага жыцця народа.
 

Ганна ЛУПАНОС, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла «Вялікая Раёўка»:
— Не сумняюся, што наш народ зможа абраць у парламент кампетэнтных, сумленных, прыстойных людзей, якія будуць здольны вырашаць задачы, накіраваныя на захаванне міру і парадку на нашай зямлі. Думаю, што і надалей будуць умацоўвацца пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне, будзе праводзіцца сістэмная і якасная работа ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Ад новаабраных парламентарыяў чакаю, што яны накіруюць сваю работу на працвітанне нашай любай Беларусі.

Віктар АБРАМЧЫК, галоўны механік Капыльскага вопытнага лясгаса:
— Як і большасць насель-ніцтва нашай краіны, я чакаю ад выбараў пазітыўных перамен у жыцці грамадства. А яны магчымы пры стабілізацыі эканомікі і павышэнні канкурэнтаздоль-насці. Безумоўна, якасць выпускаемай прадукцыі павінна быць вельмі высокай. Я буду галасаваць за далейшае развіццё краіны, дабрабыт насельніцтва, парадак, за мірнае неба над галавой. Спадзяюся, што дэпутацкія перадвыбарныя абяцанні не застануцца пустымі словамі, а будуць выконвацца на працягу ўсёй іх дзейнасці.
 
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы